Звесткі аб выпуску Debian GNU/Linux 5.0 (lenny), ARM EABI ━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━ Праект дакументацыі Debian (http://www.debian.org/doc/) Гэты дакумент распаўсюджваецца як свабодная праграма; Вы можаце     перараспаўсюджваць яго а таксама змяняць згодна з умовамі ліцэнзіі GNU General Public License версіі 2, апублікаванай Фондам свабодных праграм (Free Software Foundation). Гэтая праграма распаўсюджваецца ў разліку на яе карыснасць, але БЕЗ АНІЯКАЙ ГАРАНТЫІ; у тым ліку без яўнай альбо схаванай     гарантыі яе прыбытковасці або прыдатнасці для пэўных патрэбаў. Больш інфармацыі можна знайсці ў тэксце ліцэнзіі GNU General Public License. Вы мусілі атрымаць копію GNU General Public License разам з гэтай     праграмай. Калі гэтага не адбылося, дашліце допіс на адрас Free Software Foundation, Inc., 51 Franklin Street, Fifth Floor, Boston, MA 02110-1301 USA. Тэкст ліцэнзіі таксама апублікаваны ў сеціве (гл. http://     www.gnu.org/copyleft/gpl.html (http://www.gnu.org/copyleft/ gpl.html) і даступны ў сістэме Debian GNU/Linux (гл. /usr/share/ common-licenses/GPL-2). 2009-02-14 ━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━━ Table of Contents 1. Уводзіны 1.1. Як паведаміць аб памылках у гэтым дакуменце 1.2. Як падзяліцца уласным досведам 1.3. Зыходныя файлы гэтага дакументу 2. Новае ў Debian GNU/Linux 5.0 2.1. Новае для архітэктуры ARM 2.2. Новае ў дыстрыбутыве 2.2.1. Кіраванне пакетамі 2.2.2. Секцыя прапанаваных зменаў (proposed-updates) 2.3. Удасканаленне сістэмы 2.4. Асноўныя змены, што датычацца ядра 2.4.1. Змены ў схеме пакетавання ядра 2.5. Emdebian 1.0 (заснаваны на Debian GNU/Linux lenny 5.0) 2.6. Падтрымка нэтбукаў 2.7. Java цяпер уваходзіць у Debian 3. Сістэма ўсталявання 3.1. Што новага ў сістэме ўсталявання? 3.1.1. Асноўныя змены 3.1.2. Аўтаматызаванае ўсталяванне 4. Абнаўленне з папярэдніх выпускаў 4.1. Падрыхтоўка да абнаўлення 4.1.1. Захоўванне інфармацыі і наладак 4.1.2. Своечасова папярэдзьце карыстальнікаў 4.1.3. Падрыхтуйцеся да аднаўлення 4.1.4. Падрыхтуйце бяспечнае асяроддзе для абнаўлення 4.2. Праверка стану сістэмы 4.2.1. Праверка адкладзеных дзеянняў праграмы кіравання пакетамі 4.2.2. Адключэнне прывязак APT (APT pinning) 4.2.3. Праверка стану пакетаў 4.2.4. Секцыя прапанаваных абнаўленняў (proposed-updates) 4.2.5. Неафіцыйныя крыніцы і адаптаваныя праграмы (backports) 4.3. Самастойнае зняццё адзнак з пакетаў 4.4. Падрыхтоўка крыніц для APT 4.4.1. Даданне інтэрнэт-крыніц APT 4.4.2. Даданне крыніц APT для лакальнага люстэрка 4.4.3. Даданне CD-ROM або DVD у якасці крыніцы APT 4.5. Абнаўленне пакетаў 4.5.1. Запіс сесіі 4.5.2. Абнаўленне спісу пакетаў 4.5.3. Пераканайцеся ў наяўнасці месца на дыску перад абнаўленнем 4.5.4. Першачарговае абнаўленне apt ды/або aptitude 4.5.5. Выкарыстанне ў apt спісу аўтаматычна ўсталяваных пакетаў з aptitude 4.5.6. Мінімальнае абнаўленне сістэмы 4.5.7. Абнаўленне астатняй часткі сістэмы 4.5.8. Магчымыя праблемы падчас абнаўлення 4.6. Абнаўленне ядра і звязаных пакетаў 4.6.1. Усталяванне мета-пакета з ядром 4.6.2. Змена нумароў прылад 4.6.3. Праблемы з храналогіяй запуску сістэмы 4.7. Рэчы, якія трэба зрабіць да перазагрузкі 4.7.1. Перазапуск lilo 4.8. Загрузка сістэмы спыняецца на Waiting for root file system 4.8.1. Як перасцерагчы сябе ад праблемы перад абнаўленнем 4.8.2. Як выправіць праблему пасля абнаўлення 4.9. Падрыхтоўка да наступнага выпуску 4.10. Састарэлыя пакеты 4.10.1. Фіктыўныя пакеты 4.11. Планы адносна новага выпуску Debian 4.11.1. Замяніць увасабленне(порт) ARM ABI на ARM EABI 5. Праблемы "lenny", аб якіх варта ведаць 5.1. Патэнцыйныя праблемы 5.1.1. Праблемы з прыладамі, што маюць дачыненне да udev 5.1.2. Пэўныя праграмы могуць больш не працаваць з ядром версіі 2.4 5.1.3. Пэўныя сайты ў сеціве не даступныя праз TCP 5.1.4. Электрычнасць больш не адключаецца аўтаматычна 5.1.5. Асінхронная ініцыялізацыя сеткі можа прывесці да непрадказальных паводзінаў 5.1.6. Праблема з выкарыстаннем радыёсетак, абароненых WPA 5.1.7. Праблемы з выкарыстаннем не-ASCII сімвалаў у імёнах файлаў 5.1.8. Не працуе гук 5.2. Мацаванне сеткавых рэсурсаў NFS зараз забяспечваецца nfs-common 5.3. Змена румынскай(ro) раскладкі клавіятуры 5.4. Абнаўленне apache2 5.5. NIS ды праграма кіравання сецівам (Network Manager) 5.6. Статус бяспекі прадуктаў Mozilla 5.7. Працоўны асяродак KDE 5.8. Змены й падтрымка працоўнага асяродку GNOME 5.9. Адсутнасць падтрымкі Unicode пры стандартных наладках emacs21* 5.10. больш не працуе механізм slurpd/replica 5.11. Працоўны стол не выкарыстоўвае экран цалкам 5.12. Праблема з абароненай ад збояў канфігурацыяй DHCP 5.13. Дыскавы ліміт VServer 6. Больш звестак аб Debian GNU/Linux 6.1. Далейшае чытанне 6.2. Як атрымаць падтрымку 6.2.1. Паштовыя рассылкі 6.2.2. Internet Relay Chat (IRC) 6.3. Паведамленні аб памылках 6.4. Супрацоўніцтва з Debian A. Кіраванне сістэмай, заснаванай на etch A.1. Абнаўленне сістэмы на базе etch A.2. Праверка спісу крыніц абнаўлення B. Укладальнікі звестак аб выпуску C. Lenny прысвячаецца памяці Ціма Сьюфера (Thiemo Seufer) Index Glossary Chapter 1. Уводзіны Гэты дакумент утрымлівае інфармацыю для карыстальнікаў     дыстрыбутыву Debian GNU/Linux аб прынцыповых зменах у версіі 5.0 (кодавая назва "lenny"). У звестках аб выпуску даводзіцца, як карэктна абнавіць сістэму з     папярэдняй версіі 4.0 (кодавая назва "etch") да новага выпуску. Таксама апісваюцца вядомыя патэнцыйныя праблемы, якія варта прыняць да ўвагі падчас абнаўлення. Найноўшая версія гэтага дакумента публікуецца на http:// www.debian.org/releases/lenny/releasenotes (http://www.debian.org     /releases/lenny/releasenotes) . Калі Вы не ўпэўненыя ў актуальнасці версіі, якую чытаеце, праверце дату на першай старонцы дакумента. Caution     Майце на ўвазе, што апісаць абсалютна ўсе вядомыя праблемы немагчыма, таму сітуацыі адбіраліся ў залежнасці ад меркаванай распаўсюджанасці іх узнікнення і цяжару магчымых наступстваў. Калі ласка, звярніце ўвагу, што мы забяспечваем падтрымку і апісанне толькі працэсу абнаўлення з папярэдняга выпуску Debian     (у гэтым выпадку абнаўлення з версіі "4.0"). Каб зрабіць абнаўленне з больш старых версій, варта спачатку звярнуцца да адпаведных звестак аб выпусках і абнавіць сістэму да "4.0". 1.1. Як паведаміць аб памылках у гэтым дакуменце Мы паспрабавалі праверыць усе магчымыя крокі па абнаўленні     сістэмы, апісаныя ў гэтым дакуменце, і прадбачыць усе праблемы, з якімі могуць сутыкнуцца нашы карыстальнікі. Тым не менш, калі Вам здаецца, што ў дакуменце знойдзеная памылка (непраўдзівыя звесткі альбо адсутнасць патрэбнай інфармацыі), ласкава просім даслаць паведамленне пра памылку пакета     release-notes, скарыстаўшыся сістэмай кантролю памылак (http:// bugs.debian.org/) . ЗАЎВАГА ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ: калі ласка, ужывайце пры гэтым англійскую мову. Звесткі аб памылках у беларускім перакладзе альбо беларускамоўныя паведамленні дасылайце на адрас электроннай рассылкі debian-l10-belarusian@lists.debian.org. 1.2. Як падзяліцца уласным досведам Мы запрашаем усіх карыстальнікаў дзяліцца карыснай інфармацыяй адносна працэсу абнаўлення з "etch" да "lenny". Калі Вы жадаеце далучыцца да абмену досведам, дашліце сваю справаздачу праз сістэму кантролю памылак (http://bugs.debian.org/) ў фармаце     паведамлення аб памылцы пакета upgrade-reports. Усе дададзеныя файлы трэба сціскаць з дапамогай праграмы gzip. Заўвага перакладчыкаў: згаданыя справаздачы варта запаўняць па англійску альбо звяртацца ў электронную рассылку debian-l10-belarusian@lists.debian.org, каб абмеркаваць магчымасць дапамогі з перакладам.     Справаздача аб абнаўленні абавязкова мусіць утрымліваць наступныя звесткі: ● Стан базы пакетаў да пачатку і пасля сканчэння абнаўлення: база статусаў праграмы dpkg месціцца ў каталогу /var/lib/dpkg /status, а база статусаў праграмы aptitude -- у каталогу /var /lib/aptitude/pkgstates. Напярэдадні абнаўлення варта зрабіць рэзервовую копію ў адпаведнасці з парадамі главы Section 4.1.1, “Захоўванне інфармацыі і наладак”, але можна таксама выкарыстаць копію адпаведнай інфармацыі, якая     аўтаматычна захоўваецца ў каталогу /var/backups. ● Пратаколы сесіі, атрыманыя з дапамогай праграмы script (гл. Section 4.5.1, “Запіс сесіі”). ● Пратаколы сістэмы apt, якія знаходзяцца ў файле /var/log/apt/ term.log, альбо пратаколы праграмы aptitude, якія месцяцца ў каталогу /var/log/aptitude. Note     Перад тым, як дададаць гэтыя пратаколы да справаздачы, варта перагледзець іх і выдаліць прыватныя звесткі з улікам таго, што дасланая інфармацыя будзе апублікаваная ў адкрытым доступе. 1.3. Зыходныя файлы гэтага дакументу Арыгінал гэтага дакументу складзены ў фармаце DocBook XML. Версія ў фармаце HTML створаная з дапамогай праграм docbook-xsl і xsltproc. Версія ў фармаце PDF створаная з дапамогай праграм dblatex або xmlroff. Зыходныя файлы змешчаныя ў SVN-сховішчы     Праекту дакументацыі Debian. Праглядзець асобныя файлы і гісторыю іх зменаў можна з дапамогай вэб-інтэрфэйсу (http://svn.debian.org /viewsvn/ddp/manuals/trunk/release-notes/) . Дадатковыя звесткі аб доступе да SVN утрымліваюцца на старонках інфармацыі SVN праекту дакументацыі Debian (http://www.debian.org/doc/cvs) . Chapter 2. Новае ў Debian GNU/Linux 5.0     Больш інфармацыі на гэтую тэму можна знайсці на Wiki (http:// wiki.debian.org/NewInLenny) .     У гэты выпуск дададзеная афіцыйная падтрымка архітэктуры ARM EABI (armel).     Архітэктуры, што афіцыйна падтрымліваюцца ў Debian GNU/Linux lenny: ● Intel x86 ('i386') ● Alpha ('alpha') ● SPARC ('sparc') ● PowerPC ('powerpc') ● ARM ('arm')     ● MIPS ('mips' (big-endian) ды 'mipsel' (little-endian)) ● Intel Itanium ('ia64') ● HP PA-RISC ('hppa') ● S/390 ('s390') ● AMD64 ('amd64') ● ARM EABI ('armel') Дадатковыя звесткі аб статусе ўвасабленняў Debian для розных     архітэктур, а таксама звесткі, спецыфічныя для канкрэтных увасабленняў, змешчаныя на Старонках ўвасабленняў Debian (Debian port web pages) (http://www.debian.org/ports/) . 2.1. Новае для архітэктуры ARM Дададзеная падтрымка платформы Marvell's Orion. Больш дакладна, Debian GNU/Linux 5.0 падтрымлівае наступныя прылады на платформе Orion: QNAP Turbo Station (TS-109 (http://www.cyrius.com/debian/     orion/qnap/ts-109/) , TS-209 (http://www.cyrius.com/debian/orion/ qnap/ts-209/) , TS-409 (http://www.cyrius.com/debian/orion/qnap/ ts-409/) ), HP mv2120 (http://www.cyrius.com/debian/orion/hp/ mv2120/) , ды Buffalo Kurobox Pro (http://www.cyrius.com/debian/ orion/buffalo/kuroboxpro/) .     Дададзеная падтрымка платформы Versatile (праз эмуляцыю QEMU). Драйвер Ethernet для платформы IXP4xx (напр. Linksys NSLU2) быў     уключаны ў асноўную галіну ядра, адпаведна ядро Debian у lenny выкарыстоўвае гэты драйвер замест неафіцыйнага, што ўжываўся раней. Патэнтаваная прашыўка IXP4xx, патрэбная для працы з убудаваным Ethernet, даступная праз пакет ixp4xx-microcode з секцыі     non-free. Адбіткі з праграмай усталявання Debian, якія ўтрымліваюць гэтую прашыўку, будуць даступныя праз сайт slug-firmware.net (slug-firmware.net) . 2.2. Новае ў дыстрыбутыве Новы выпуск Debian зноў уключае больш праграм, чым яго папярэднік etch; дыстрыбутыў утрымлівае больш за 7700 новых пакетаў (агульная колькасць пакетаў перавышае 23200). Большасць праграм у дыстрыбутыве абноўленыя (больш за 13400 пакетаў, што складае 72%     ад колькасці пакетаў у etch). Таксама, значная колькасць пакетаў (больш за 3100, 17% ад пакетаў, што ўваходзілі ў etch) з розных прычынаў была выдалена з дыстрыбутыву. Абнаўленняў для такіх пакетаў болей не будзе, і яны будуць пазначаныя як састарэлыя ('obsolete') у інтэрфэйсах праграм кіравання пакетамі.     З гэтым выпускам Debian GNU/Linux пераходзіць ад версіі X.Org 7.1 да X.org 7.3 Як і раней, Debian GNU/Linux распаўсюджваецца з рознымі працоўнымі асяродкамі на выбар. Сярод іх GNOME 2.22^[1], KDE     3.5.10, Xfce 4.4.2 ды LXDE 0.3.2.1+svn20080509. Праграмы для штодзённай працы таксама абноўленыя, у тым ліку офісныя пакеты OpenOffice.org 2.4.1 ды KOffice 1.6.3 а таксама праграмы GNUcash 2.2.6, GNUmeric 1.8.3 ды Abiword 2.6.4. Абнаўленні іншых працоўных праграм уключаюць новыя версіі Evolution 2.22.3 ды Pidgin 2.4.3 (раней вядомы як Gaim). Таксама     зменены набор праграмаў Mozilla: iceweasel (версіі 3.0.3) з'яўляецца ачышчаным ад гандлёвых марак варыянтам браузера Firefox, а icedove (версіі 2.0.0.17) -- адпаведным варыянтам паштовага кліента Thunderbird.     Спіс абнаўленняў новага выпуску паміж іншых утрымлівае наступныя змены: ┌────────────────────────────────────┬────────────┬─────────────┐ │ Пакет │Версія ў 4.0│Версія ў 5.0 │ │ │ (etch) │ (lenny) │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │Apache │2.2.3 │2.2.9 │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │DNS-сервер BIND │9.3.4 │9.5.0 │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │Вэб-сервер Cherokee │0.5.5 │0.7.2 │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │Паштовы транспарт (MTA) Courier │0.53.3 │0.60.0 │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │Dia │0.95.0 │0.96.1 │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │VoIP-кліент Ekiga │2.0.3 │2.0.12 │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │Exim, стандартны паштовы сервер у │4.63 │4.69 │ │Debian │ │ │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │GNU Compiler Collection -- │4.1.1 │4.3.2 │ │стандартны кампілятар Debian │ │ │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤     │GIMP │2.2.13 │2.4.7 │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │GNU бібліятэка С │2.3.6 │2.7 │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │lighttpd │1.4.13 │1.4.19 │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │maradns │1.2.12.04 │1.3.07.09 │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │MySQL │5.0.32 │5.0.51a │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │OpenLDAP │2.3.30 │2.4.11 │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │OpenSSH │4.3 │5.1p1 │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │PHP │5.2.0 │5.2.6 │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │Паштовы транспарт (MTA) Postfix │2.3.8 │2.5.5 │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │PostgreSQL │8.1.15 │8.3.5 │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │Python │2.4.4 │2.5.2 │ ├────────────────────────────────────┼────────────┼─────────────┤ │Tomcat │5.5.20 │5.5.26 │ └────────────────────────────────────┴────────────┴─────────────┘ Цяпер афіцыйны дыстрыбутыў Debian GNU/Linux распаўсюджваецца на 4 ці 5 DVD (альбо CD колькасцю ад 28 да 32) з бінарнымі пакетамі, і 4 DVD (28 CD) з праграмным кодам. Дакладная колькасць дыскаў з бінарнымі пакетамі залежыць ад архітэктуры. Дадаткова існуе г.зв.     multi-arch DVD, які адначасова ўтрымлівае бінарныя пакеты для архітэктур amd64 ды i386, а таксама адпаведны праграмны код. Упершыню Debian GNU/Linux публікуе адбіткі носьбітаў Blu-ray , якія таксама ўключаюць бінарныя пакеты для архітэктур amd64 ды i386 разам з праграмным кодам.     З гэтага выпуску Debian падтрымлівае базавыя стандарты Linux (LSB) версіі 3.2. Debian 4.0 падтрымліваў версію 3.1. 2.2.1. Кіраванне пакетамі Рэкамендаванай праграмай для кіравання пакетамі з каманднага радку з'яўляецца aptitude, якая можа выконваць усе функцыі     apt-get і дэманструе лепшыя здольнасці да развязання залежнасцяў. Калі Вы дагэтуль выкарыстоўваеце праграму dselect, варта перайсці на aptitude, якая з'яўляецца афіцыйным інтэрфэйсам сістэмы кіравання пакетамі. Адмысловы механізм развязвання канфліктаў, што ўвасоблены ў     aptitude для lenny, здольны вынаходзіць найлепшыя рашэнні ў сітуацыях канфліктаў, выкліканых зменай залежнасцяў паміж пакетамі. 2.2.2. Секцыя прапанаваных зменаў (proposed-updates) Усе змены да стабільнага выпуску (і да папярэдняга стабільнага выпуску) праходзяць праз адмыслова пашыраны перыяд праверкі перш     чым патрапіць у сховішчы. Кожнае абнаўленне стабільнага (альбо мінулага стабільнага) выпуску завецца рэвізіяй або “кропкавым выпускам” (“point release”). Падрыхтоўка рэвізіяў адбываецца праз механізм прапанаваных зменаў. Пакеты могуць патрапіць у секцыю proposed-updates дзвюма шляхамі. Пакеты, абнаўленні бяспекі для якіх апублікаваныя на security.debian.org, аўтаматычна трапляюць і ў proposed-updates.     Апрэч таго, распрацоўшчыкі Debian GNU/Linux могуць загружаць новыя пакеты непасрэдна ў сховішча proposed-updates. Актуальны спіс пакетаў можна пабачыць на http://ftp-master.debian.org/ proposed-updates.html (http://ftp-master.debian.org/ proposed-updates.html) . Калі Вы жадаеце прыняць удзел у праверцы абноўленых пакетаў да     таго, як яны будуць афіцыйна дададзеныя ў чарговую рэвізію, дадайце секцыю proposed-updates да файлу наладак sources.list:     deb http://mirrors.kernel.org/debian lenny-proposed-updates main contrib deb-src http://mirrors.kernel.org/debian lenny-proposed-updates main contrib Падчас наступнага запуску aptitude update, сістэма даведаецца аб     пакетах у секцыі proposed-updates і будзе прымаць іх да ўвагі пры пошуку абнаўленняў.     У межах праекта Debian гэта не з'яўляецца прынцыпова новай магчымасцю, але раней яна публічна не абвяшчалася. 2.3. Удасканаленне сістэмы Дыстрыбутыў уключае шэраг зменаў, якія карысныя пры ўсталяванні     сістэмы “з нуля”, але могуць быць праігнараваныя пры абнаўленні з etch. Гэтая секцыя распавядае пра найбольш важныя з іх. Падсістэме SELinux нададзены прыярытэт standard, але яна не ўключаецца аўтаматычна. Прыярытэт пакетаў, што забяспечваюць падтрымку SELinux (Security-Enhanced Linux), павышаны да standard. Гэта значыць, што яны будуць аўтаматычна ўсталяваныя на новых сістэмах. Для існуючых сістэм усталяваць SELinux можна, запусціўшы каманду: # aptitude install selinux-basics Майце на ўвазе, што падсістэма SELinux не ўключаецца аўтаматычна. Звесткі аб тым, як наладзіць і ўключыць SELinux, можна знайсці на Debian Wiki (http://wiki.debian.org/SELinux) . Новы стандартны дэман пратакалявання Пакет rsyslog робіцца стандартным дэманам пратакалявання падзей сістэмы і ядра ў Debian 5.0, замяняючы адначасова syslogd і klogd. Пераход да яго выкарыстання не патрабуе     дадатковых дзеянняў пры ўмове стандартных правілаў пратакалявання. Калі ў сістэме ўжываюцца ўласныя правілы, іх трэба перанесці ў новы файл наладак, /etc/rsyslogd.conf. Пры абнаўленні з etch трэба самастойна ўсталяваць rsyslog і выдаліць sysklogd. Аўтаматычнай замены стандартнага дэмана пратакалявання не адбываецца. Палепшаная падтрымка UTF-8 Будзе праведзеная наладка шэрагу праграмаў дзеля выкарыстання UTF-8 альбо забеспячэння лепшай, чым раней, падтрымкі гэтага знаказбору. На старонцы http://wiki.debian.org/UTF8BrokenApps (http://wiki.debian.org/UTF8BrokenApps) ёсць звесткі аб праграмах, што дагэтуль маюць праблемы з апрацоўкай UTF-8. Ідэнтыфікацыя рэвізіі выпуску Пачынаючы з Lenny, файл /etc/debian_version будзе ўтрымліваць нумар рэвізіі выпуску (5.0, потым 5.0.1 і г.д.) Адпаведна, гэты файл будзе змяняцца на працягу жыццёвага цыклу выпуску.     Больш звестак аб адрозненнях паміж etch ды lenny можна знайсці на Debian Wiki (http://wiki.debian.org/Etch2LennyUpgrade) . 2.4. Асноўныя змены, што датычацца ядра     Debian GNU/Linux 5.0 для ўсіх архітэктур распаўсюджваецца з версіяй ядра 2.6.26. У самім ядры, а таксама ў адпаведных пакетах Debian адбыліся істотныя змены, частка з якіх ускладняе працэдуру абнаўлення, і     нават можа ў пэўных умовах прывесці да праблем пасля перазагрузкі абноўленай сістэмы. Гэты параграф утрымлівае агляд найбольш значных змяненняў; звесткі аб спосабах выпраўлення патэнцыйных праблем утрымліваюцца ў далейшых главах. 2.4.1. Змены ў схеме пакетавання ядра Бінарныя прашыўкі для некаторых драйвераў перамешчаныя ў секцыю non-free Некаторыя драйверы падчас працы загружаюць бінарныя прашыўкі (firmware) ў прыладу, з якой яны працуюць. Нягледзячы на тое, што ў папярэдніх выпусках такія прашыўкі ўваходзілі ў склад ядра, зараз яны змяшчаюцца ў асобныя пакеты секцыі non-free. Калі Вы плануеце ўжыванне такіх прылад пасля перазапуску, пераканайцеся, што патрэбныя прашыўкі будуць прысутнічаць на ўсталяванай сістэме. Больш звестак можна знайсці ў секцыі 6.4 Кіраўніцтва па ўсталяванні (http://www.debian.org/releases/ stable/installmanual) .     Новы варыянт ядра: OpenVZ У Debian GNU/Linux 5.0 уваходзяць адбіткі ядра для OpenVZ -- новага рашэння для віртуалізацыі нароўні з Linux-VServer, які падтрымліваецца з выпуску etch. Сярод перавагаў OpenVZ -- падтрымка міграцыі без спыну працы (live migration), якая дасягаецца коштам трохі большага спажывання рэсурсаў. Уніфікаваныя пакеты ядра для архітэктур x86 У папярэдніх выпусках для 32-бітных працэсараў сямейства AMD Athlon/Duron/Sempron існаваў асобны варыянт ядра з назвай -k7. Замест гэтага зараз для падтрымкі ўсіх працэсараў класу AMD/Intel/VIA 686 існуе адзіны варыянт ядра з назвай -686. Замест пакетаў, што былі выдаленыя з дыстрыбутыву, створаныя     фіктыўныя “пераходныя” пакеты (у тых выпадках, калі гэта магчыма). Развязанне залежнасцяў фіктыўных пакетаў прыводзіць да ўсталявання рэкамендаваных замен. 2.5. Emdebian 1.0 (заснаваны на Debian GNU/Linux lenny 5.0)     Зараз Lenny утрымлівае набор прыладаў для зборкі Emdebian, якія     дазваляюць крос-кампіляцыю пакетаў Debian для убудаваных сістэм ARM. Сам дыстрыбутыў Emdebian 1.0 утрымлівае набор пакетаў ARM, дастатковы для стварэння каранёвых файлавых сістэм, якія могуць     быць дапрацаваныя для канкрэтных машын і мадэляў. Ядры і модулі ядраў неабходна забяспечваць асобна. Падтрымка архітэктур armel ды i386 знаходзіцца ў стане распрацоўкі. Па дадатковыя звесткі можна звярнуцца да старонкі Emdebian (http://www.emdebian.org/) . 2.6. Падтрымка нэтбукаў Нэтбукі, кшталту EEE PC вытворчасці ASUS, таксама цяпер падтрымліваюцца Debian. Для EEE PC раім звярнуць увагу на пакет     eeepc-acpi-scripts. Таксама Debian прадстаўляе новы графічны працоўны асяродак Lightweight X11 Desktop Environment (lxde), які добра пасуе для ўжывання на нэтбуках і іншых камп'ютэрах з адносна нізкай хуткасцю працы. 2.7. Java цяпер уваходзіць у Debian У Debian цяпер уваходзяць OpenJDK Java Runtime Environment openjdk-6-jre ды OpenJDK Development Kit openjdk-6-jdk, якія     патрэбныя для запуску праграм з графічным інтэрфэйсам Java і Webstart, а таксама для распрацоўкі такіх праграм. Пакеты сабраныя пры падтрымцы IcedTea і ўключаюць патчы, прапанаваныя гэтым праектам. ━━━━━━━━━━━━━━     ^[1] З некаторымі модулямі GNOME 2.20 Chapter 3. Сістэма ўсталявання Афіцыйнай сістэмай усталявання Debian з'яўляецца Debian     Installer, які прапаноўвае некалькі магчымых шляхоў усталявання. Набор спосабаў усталявання, даступных у канкрэтным выпадку, залежыць ад архітэктуры сістэмы. Адбіткі ўсталявальніка для lenny разам з "Кіраўніцтвам па     ўсталяванні" можна знайсці на сайце Debian (http://www.debian.org /releases/stable/debian-installer/) .     "Кіраўніцтва па ўсталяванні" таксама прысутнічае на першым дыску афіцыйных набораў CD/DVD з Debian :     /doc/install/manual/en/index.html Таксама можа быць карыснай старонка “працы над памылкамі (http://     www.debian.org/releases/stable/debian-installer/index#errata) ” праграмы ўсталявання, якая ўтрымлівае спіс вядомых праблем. 3.1. Што новага ў сістэме ўсталявання? Пачынаючы з першай афіцыйный версіі Debian Installer для выпуску     Debian GNU/Linux 3.1 (sarge), распрацоўка праграмы адбывалася даволі актыўна. У выніку была палепшаная падтрымка апаратных сродкаў і забяспечан шэраг цікавых новых магчымасцяў. У межах "Звестак аб выпуску" апісваюцца толькі самыя значныя змены ў сістэме ўсталявання. Калі Вас цікавіць больш дэтальны     агляд зменаў з часу etch, запрашаем пазнаёміцца з паведамленнямі аб выпусках бэта-версій і рэліз-кандыдатаў "lenny". Гэтыя паведамленні даступныя на старонцы архіву навінаў Debian Installer (http://www.debian.org/devel/debian-installer/News/) 3.1.1. Асноўныя змены Падтрымка загрузкі фірмовых прашывак падчас усталявання Цяпер магчыма загружаць бінарныя файлы прашывак з вонкавых носьбітаў, калі яны распаўсюджваюцца асобна ад носьбіту з сістэмай усталявання Debian. Падтрымка ўсталявання з асяродку Microsoft Windows Цяпер носьбіты з сістэмай усталявання утрымліваюць праграму, якая дазваляе падрыхтаваць сістэму да ўсталявання Debian з асяродку Microsoft Windows. Падтрымка SATA RAID Своечасовае абнаўленне пакетаў з заплаткамі бяспекі Пры наяўнасці дзейснага доступу да сецiва праграма ўсталявання абновіць усе пакеты, якія змяніліся з часу пачатковага выпуску "lenny". Гэта адбываецца на этапе ўсталявання сістэмы, да таго, як яна будзе загружаная. У выніку змяншаецца верагоднасць таго, што ўсталяваная сістэма будзе мець праблемы бяспекі, якія былі выяўленыя і выпраўленыя паміж выпускам "lenny" і момантам усталявання. Падтрымка зменлівых пакетаў (volatile) Па жаданні праграма ўсталявання можа наладзіць сістэму для працы са сховішчам зменлівых пакетаў volatile.debian.org. Пакеты, якія завуцца “зменлівымі”, утрымліваюць інфармацыю, што мусіць час ад часу абнаўляцца, і для якой не мае сэнсу выкарыстанне састарэлых версій (добрым прыкладам з'яўляюцца азначэнні зонаў часу, сігнатуры антывірусаў і г.д.). Новыя ўвасабленні Цяпер падтрымліваецца архітэктура armel. Таксама даступныя адбіткі для i386 Xen guests. Падтрымка апаратных сінтэзатараў маўлення     Праграма ўсталявання цяпер падтрымлівае некаторыя прылады для апаратнага сінтэзу маўлення, што мусіць дапамагчы карыстальнікам са слабым зрокам. Падтрымка параметра мацавання relatime Цяпер праграма ўсталявання можа наладжваць для падзелаў дыску параметр мацавання relatime, які дазваляе змяняць час доступу да файлаў і каталогаў толькі ў тым выпадку, калі папярэдні час доступу быў меншы за час змены файла. Сінхранізацыя гадзінніка праз NTP падчас усталявання Падчас усталявання гадзіннік камп'ютэра сінхранізуецца праз сеціва з серверамі NTP, у выніку чаго ўсталяваная сістэма адразу мае дакладна наладжаны гадзіннік. Новыя мовы Дзякуючы велізарным высілкам перакладчыкаў, праграма усталявання Debian зараз даступная на 63 мовах (50 моваў падтрымліваюць тэкставы інтэрфэйс праграмы ўсталявання, і 13 моваў падтрымліваюць графічны інтэрфэйс). У параўнанні з "4.0" дадалося пяць новых моваў: амхарская, ірландская, маратхі, паўночнасаамская ды сербская. Адна мова (эстонская) была выдаленая з-за недахопу актуальных перакладаў. Яшчэ адна мова (уэльская), якая была адключаная ў "etch", ізноў зроблена даступнай. Спіс моваў, якія падтрымліваюцца толькі графічным інтэрфэйсам (бо сімвалы гэтых моваў немагчыма адлюстраваць у тэкставым рэжыме): амхарская, бенгальская, гуджарацкая, грузінская, дзонг-кэ, кхмерская, малаялам, маратхі, непальская, пунджабская, тамільская, тайская ды хіндзі. Спрошчаны выбар краінаў Спіс выбару краінаў цяпер згорнуты па кантынентах, што дазваляе лягчэй абраць патрэбны пункт, калі карыстальнік незадаволены вынікам аўтаматычнага вызначэння краіны на падставе абранай мовы. 3.1.2. Аўтаматызаванае ўсталяванне З пэўных зменаў, узгаданых у папярэдняй главе, таксама вынікаюць змены ў падтрымцы праграмай усталявання рэжыму аўтаматычнага     ўсталявання з дапамогай файлаў папярэдняй наладкі. Старыя файлы папярэдняй наладкі, якія працавалі з etch, хутчэй за ўсё запатрабуюць зменаў, каб новая праграма ўсталявання магла выкарыстоўваць іх. Кіраўніцтва па ўсталяванні (http://www.debian.org/releases/stable     /installmanual) утрымлівае асобны абноўлены дадатак з пашыранай дакументацыяй адносна выкарыстання механізму папярэдніх наладак (preconfiguration). Chapter 4. Абнаўленне з папярэдніх выпускаў 4.1. Падрыхтоўка да абнаўлення Перад абнаўленнем прапануем азнаёміцца з інфармацыяй у Chapter 5, Праблемы "lenny", аб якіх варта ведаць. Гэты падзел апісвае     патэнцыйныя праблемы, якія не датычацца непасрэдна працэсу абнаўлення, але могуць быць дастаткова істотнымі, каб ведаць аб іх да пачатку працэсу. 4.1.1. Захоўванне інфармацыі і наладак Настойліва раім перад абнаўленнем зрабіць поўную рэзервовую копію альбо як мінімум зрабіць копію наладак і інфармацыі, якія занадта     дарагія, каб рызыкаваць імі. Падчас абнаўлення выкарыстоўваюцца дастаткова надзейныя cродкі і працэсы, але, напрыклад, апаратны збой пасярэдзіне працэсу абнаўлення можа скончыцца цяжкімі пашкоджаннямі сістэмы. Асноўныя рэчы, якія варта захаваць: начынне дырэкторый /etc, /var     /lib/dpkg, /var/lib/aptitude/pkgstates і вывад каманды dpkg --get-selections "*" (падвойныя двукоссі істотныя). Сам працэс абнаўлення не змяняе нічога ў дырэкторыі /home. Тым не менш, вядома, што пэўныя праграмы (напрыклад, кампаненты набору праграм Mozilla альбо працоўных асяродкаў GNOME ды KDE) могуць перазапісваць існуючыя наладкі карыстальнікаў новымі стандартнымі     значэннямі пры першым запуску новай версіі такой праграмы. У якасці меры перасцярогі варта зрабіць рэзервовыя копіі схаваных файлаў і дырэкторый (іх назвы пачынаюцца з кропкі) з хатніх дырэкторыяў карыстальнікаў. Такія рэзервовыя копіі дапамогуць аднавіць альбо нанова стварыць старыя наладкі. Мажліва, аб гэткай магчымасці варта паведаміць карыстальнікам. Любая працэдура ўсталявання пакетаў мусіць быць запушчаная з     правамі суперкарыстальніка, таму альбо ўвайдзіце ў сістэму як root або скарыстайцеся камандамі su ці sudo для атрымання адпаведных прывілеяў.     Існуе некалькі папярэдніх умоваў, выкананне якіх трэба праверыць перад пачаткам абнаўлення. 4.1.1.1. Пераканайцеся, што Вы ўжываеце прыдатнае ядро Версія бібліятэкі glibc з выпуску lenny не будзе працаваць з ядрамі, ранейшымі за 2.6.8, ні на якой архітэктуры. Некаторыя     архітэктуры маюць нават больш высокія патрабаванні. Настойліва раім абнавіць ядро да версіяў 2.6.18 ці 2.6.24 з выпуску etch альбо ўжыць самастойна сабранае ядро версіі не ніжэйшай за 2.6.18 і пераканацца ў працаздольнасці Вашай сістэмы з абноўленым ядром. 4.1.2. Своечасова папярэдзьце карыстальнікаў Разумна будзе своечасова паведаміць усім карыстальнікам аб любых абнаўленнях сістэмы, якія Вы плануеце, нягледзячы на тое, што     карыстальнікі, якія працуюць у сістэме праз злучэнне ssh могуць амаль не заўважыць працэсу абнаўлення і будуць мець магчымасць спакойна працягваць працу. Калі Вы лічыце неабходнымі дадатковыя перасцярогі, зрабіце     рэзервовую копію файлавай сістэмы /home або адмацуйце падзел з ёю перад пачаткам абнаўлення. Хутчэй за ўсё, падчас абнаўлення да lenny Вам спатрэбіцца     абнаўляць ядро, а значыць, і перазагружаць сістэму. Звычайна гэта робіцца пасля таго, як абнаўленне скончыцца. 4.1.3. Падрыхтуйцеся да аднаўлення Дзякуючы вялікай колькасці зменаў у ядрах паміж etch ды lenny, якія датычацца драйвераў, механізмаў пошуку абсталявання,     пагадненняў аб назвах і парадку вызначэння файлаў прылад, існуе рызыка таго, што падчас перазагрузкі сістэмы пасля абнаўлення узнікне шэраг праблем. Гэты і наступныя падзелы распавядаюць аб вялікай колькасці вядомых патэнцыйных праблемных сітуацыяў. З улікам сказанага мае сэнс упэўніцца ў магчымасці аднавіць     кантроль над сістэмай, калі яна не здолее перазагрузіцца або (што актуальна для сістэм, якімі кіруюць дыстанцыйна) не здолее распачаць працу з сецівам. Калі абнаўленне сістэмы запускаецца дыстанцыйна праз злучэнне ssh настойліва раім выканаць усе магчымыя дзеянні перасцярогі дзеля таго, каб забяспечыць магчымасць дыстанцыйнага доступу да сервера праз паслядоўны тэрмінал. Існуе верагоднасць, што пасля     абнаўлення і перазапуску назвы пэўных прыладаў будуць змененыя (гл. Section 4.6.2, “Змена нумароў прылад”), а Вам давядзецца выпраўляць наладкі сістэмы праз лакальную кансоль. Таксама ўжываць лакальную кансоль, магчыма, давядзецца, калі сістэма выпадкова перазагрузіцца падчас абнаўлення. Відавочны першы крок па выпраўленні сітуацыі -- спроба загрузіцца     са старым ядром. Але, дзякуючы розным прычынам, апісаным у гэтым дакуменце, гэткі падыход можа не спрацаваць. Калі спроба не атрымаецца, спатрэбіцца альтэрнатыўны шлях загрузкі сістэмы і доступу ў яе. Адным з варыянтаў можа быць выкарыстанне адмысловага “выратавальнага” дыску альбо     загрузачнага дыска Linux live CD. Пасля загрузкі з такога дыску ў большасці выпадкаў ёсць магчымасць прымацаваць каранёвую файлавую сістэму і перайсці ў яе з дапамогай chroot дзеля вынаходжання і выпраўлення праблемы. Іншы варыянт, які можна параіць -- выкарыстанне праграмы ўсталявання lenny у гэтак званым рэжыме ратавання. Перавага названага падыходу ў тым, што з розных метадаў усталявання     магчыма абраць найбольш прыдатны да ўласных патрэбаў. Больш звестак на гэтую тэму ўтрымліваецца ў восьмай главе Кіраўніцтва па ўсталяванні (http://www.debian.org/releases/stable/ installmanual) і ў Частых пытаннях пра праграму ўсталявання Debian (url-wiki;DebianInstaller/FAQ) 4.1.3.1. Уваход у абалонку адладкі падчас загрузкі з дапамогай initrd Пакет initramfs-tools дадае абалонку адладкі^[2] у загрузачныя адбіткі initrd, якія ён генеруе. Калі, напрыклад адбітак initrd     не можа прымацаваць каранёвую файлавую сістэму, карыстальнік патрапіць у абалонку адладкі з доступам да базавых камандаў, што дазваляюць выявіць праблему і выправіць яе, калі гэта магчыма. Асноўныя рэчы, якія трэба правяраць: наяўнасць існых файлаў прылад у /dev; спіс загружаных модуляў (cat /proc/modules); вывад каманды dmesg, які можа ўтрымліваць паведамленні аб памылках     загрузкі драйвераў. Таксама вывад каманды dmesg дазваляе даведацца, якія назвы прыладаў былі празначаныя якім дыскам; таксама варта пераканацца (шляхам праверкі вываду каманды echo $ROOT, што каранёвая файлавая сістэма знаходзіцца менавіта на той прыладзе, дзе спадзяецца карыстальнік. Калі ў Вас атрымалася выправіць становішча, увядзіце exit каб выйсці з абалонкі адладкі і працягнуць загрузку з таго моманту,     як яна была перарваная. Безумоўна, гэта не скасоўвае патрэбы выправіць асноўную прычыну памылкі і перагенераваць загрузачны адбітак initrd, каб пры наступнай загрузцы сітуацыя не паўтарылася. 4.1.4. Падрыхтуйце бяспечнае асяроддзе для абнаўлення Абнаўленне дыстрыбутыву варта рабіць альбо лакальна ў тэкставым     рэжыме (карыстаючыся віртуальнай кансоллю ці непасрэдна падлучаным паслядоўным тэрміналам), альбо дыстанцыйна праз злучэнне ssh. Каб забяспечыць дадатковую устойлівасць дыстанцыйнага абнаўлення, раім запускаць абнаўленчы працэс у віртуальнай кансолі праграмы     screen, якая дае магчымасць бяспечнага перадалучэння. Гэта дазволіць быць упэўненым, што выпадковы разрыў сувязі не прывядзе да спынення абнаўленчага працэсу. Important Катэгарычна не варта запускаць працэс абнаўлення з дапамогай     telnet,rlogin,rsh або з графічнай Х-сесіі (запушчанай на машыне, якая абнаўляецца) пад кіраваннем xdm, gdm, kdm і г.д. Усе гэтыя сервісы могуць перазапускацца падчас абнаўлення, што прывядзе на немагчымасці доступу ў напалову абноўленую сістэму. 4.2. Праверка стану сістэмы Надалей апісаны ў гэтым падзеле працэс разлічаны на абнаўленне     “чыстай” сістэмы на базе etch без пакетаў, што прадстаўленыя іншымі вытворцамі. Каб дасягнуць найбольшай надзейнасці, магчыма, варта выдаліць пакеты іншых вытворцаў перад пачаткам абнаўлення. Таксама працэдура разлічаная на тое, што сістэма або ўжо абноўленая да версіі etch або адразу ўсталёўвалася ў гэтай     версіі. Калі гэта не так або няма дакладных звестак, скарыстайцеся парадамі з Section A.1, “Абнаўленне сістэмы на базе etch”. 4.2.1. Праверка адкладзеных дзеянняў праграмы кіравання пакетамі У пэўных умовах выкарыстанне каманды apt-get замест aptitude дзеля ўсталявання пакетаў можа прывесці да таго, што aptitude     палічыць пэўны пакет “неўжываным” і заплануе ягонае выдаленне. Збольшага, перад абнаўленнем варта прывесці сістэму ў парадак, пераканаўшыся ў яе актуальнасці і “чысціні”. Паводле сказанага вышэй, варта пераканацца, што для праграмы кіравання пакетамі aptitude не засталося запланаваных, але не выкананых дзеянняў. Наяўнасць пакетаў, запланаваных да выдалення альбо абнаўлення, можа негатыўна паўплываць на працэдуру     абнаўлення сістэмы. Варта мець на ўвазе, што такое магчыма толькі, калі файл наладак sources.list дагэтуль спасылаецца на люстэрка etch замест stable або lenny. Больш інфармацыі на гэты конт даступна ў главе Section A.2, “Праверка спісу крыніц абнаўлення”. Каб зрабіць згаданую праверку, запусціце каманду aptitude ў “візуальным рэжыме” і націсніце g (“Go”). Калі праграма прадэманструе спіс дзеянняў, варта перагледзець яго і альбо     скончыць альбо скасаваць прапанаваныя задачы. Калі праграма не прапанавала ніякіх дзеянняў, Вы пабачыце паведамленне наступнага зместу: “Няма пакетаў, прызначаных для ўсталявання, выдалення альбо абнаўлення” (“No packages are scheduled to be installed, removed or upgraded”). 4.2.2. Адключэнне прывязак APT (APT pinning) Калі APT быў наладжаны такім чынам, каб усталёўваць некаторыя пакеты з дыстрыбутыву, які не з'яўляецца стабільным (напрыклад, з тэставай версіі), можа спатрэбіцца змяніць адпаведныя прывязкі     APT, каб дазволіць абнаўленне гэтых пакетаў да версій, што ўваходзяць у новы стабільны выпуск. Адпаведныя наладкі захоўваюцца ў файле /etc/apt/preferences. Дадатковую інфармацыю аб прывязках APT можна атрымаць з даведкі apt_preferences(5). 4.2.3. Праверка стану пакетаў Незалежна ад абранага метаду абнаўлення, настойліва раім пераканацца, што ўсе пакеты сістэмы знаходзяцца ў стане,     прыдатным да абнаўлення. Пададзеная далей каманда пакажа ўсе пакеты, якія былі ўсталяваныя толькі часткова (Half-Installed) альбо не былі наладжаныя (Failed-Config), а таксама пакеты, пры спробе ўсталявання якіх адбыліся памылкі.     # dpkg --audit     Таксама прагледзець стан усіх пакетаў сістэмы можна з дапамогай праграм dselect, aptitude або пададзеных далей камандаў:     # dpkg -l | pager     або     # dpkg --get-selections "*" > ~/curr-pkgs.txt Добрая ідэя -- перад абнаўленнем прыбраць блакіроўкі (holds).     Калі падчас абнаўлення высветліцца, што нейкі крытычны пакет заблакаваны, працэс абнаўлення скончыцца беспаспяхова. Майце на ўвазе, што aptitude ужывае іншы спосаб рэгістрацыі     заблакаваных пакетаў, чым apt-get ці dselect. Пакеты, заблакаваныя з пункту погляду aptitude, можна выявіць наступным чынам:     # aptitude search "~ahold" | grep "^.h"     Каб даведацца, якія пакеты ў сістэме заблакаваныя з пункту погляду apt-get, трэба ўжыць каманду     # dpkg --get-selections | grep hold Калі нейкі пакет быў зменены і перасабраны лакальна, але пры     гэтым яго назва і час змянення версіі засталіся такімі самымі, варта заблакаваць такі пакет, каб пазбегнуць ягонага абнаўлення.     У aptitude пакет можна заблакаваць пры дапамозе наступнай каманды:     # aptitude hold назва_пакета     Каб скасаваць блакіроўку пакета, замяніце параметр hold на unhold. Калі засталося нешта, што патрабуе выпраўлення, пераканайцеся,     што файл наладак sources.list дагэтуль спасылаецца на etch як патлумачана ў Section A.2, “Праверка спісу крыніц абнаўлення”. 4.2.4. Секцыя прапанаваных абнаўленняў (proposed-updates) Калі ў файле наладак /etc/apt/sources.list узгадваецца секцыя     proposed-updates, такую згадку трэба прыбраць да пачатку абнаўлення, каб зменшыць рызыку канфліктаў. 4.2.5. Неафіцыйныя крыніцы і адаптаваныя праграмы (backports) Калі ў сістэме выкарыстоўваюцца іншыя пакеты, апрэч афіцыйных пакетаў Debian, варта мець на ўвазе, што яны могуць быць выдаленыя падчас абнаўлення, дзякуючы магчымым канфліктам залежнасцяў. Калі такія пакеты былі ўсталяваныя праз дадатковае     сховішча, пазначанае ў файле наладак /etc/apt/sources.list, варта пераканацца, што згаданае сховішча прапаноўвае таксама пакеты, сабраныя для lenny. Калі гэта сапраўды так, дастаткова адмыслова змяніць адпаведны радок у файле наладак (такім самым чынам, як радкі, што спасылаюцца на афіцыйныя сховішчы пакетаў Debian). Некаторыя карыстаюцца неафіцыйнымі адаптацыямі (backports) “навейшых” версій пакетаў Debian у сістэмах на базе etch. Такія     пакеты, хутчэй за ўсё, падчас абнаўлення створаць праблемы з-за наяўнасці канфліктуючых файлаў^[3]. Старонка Section 4.5.8, “Магчымыя праблемы падчас абнаўлення” утрымлівае пэўныя звесткі аб вырашэнні файлавых канфліктаў, калі яны здараюцца. 4.2.5.1. Выкарыстанне пакетаў з backports.org backports.org -- гэта напаўафіцыйнае сховішча пакетаў, якое     падтрымліваецца распрацоўшчыкамі Debian GNU/Linux і ўтрымлівае больш новыя версіі пакетаў, сабраныя адмыслова для стабільнага рэлізу на падставе пакетаў з “тэставага” сховішча. Сховішча backports.org збольшага утрымлівае пакеты з “тэставага” дыстрыбутыву, для якіх нумар версіі адмыслова зніжаны, таму     абнаўленне такіх пакетаў ад etch да lenny мусіць працаваць належным чынам. Але ж частка адаптацый зробленая на базе пакетаў нестабільнай галіны: абнаўленні бяспекі, а таксама Firefox, ядро Linux, OpenOffice.org ды X.Org. Калі адаптаваныя версіі ніводнага са згаданых пакетаў не выкарыстоўваюцца, сістэму можна бесперашкодна абнаўляць да lenny.     У іншым выпадку трэба часова наладзіць прыярытэт прывязак (Pin Priority, гл. apt_preferences(5)), прызначыўшы значэнне 1001 пакетам з lenny. Пры выкананні гэтай умовы абнаўленне таксама будзе бесперашкодным. 4.3. Самастойнае зняццё адзнак з пакетаў Каб не даць aptitude выдаліць некаторыя пакеты, якія былі     ўсталяваныя праз механізм развязвання залежнасцяў, неабходна самастойна прыбраць з такіх пакетаў адзнаку auto. Для працоўных асяродкаў у лік такіх пакетаў трапляюць OpenOffice ды Vim:     # aptitude unmarkauto openoffice.org vim     А таксама адбіткі ядра версіі 2.6, калі яны ўсталёўваліся праз мета-пакет:     # aptitude unmarkauto $(dpkg-query -W 'linux-image-2.6.*' | cut -f1) Note     Даведацца, якія пакеты ў сістэме ўсталяваныя аўтаматычна, можна з дапамогай aptitude, запусціўшы каманду: # aptitude search '~i~M' 4.4. Падрыхтоўка крыніц для APT Перад пачаткам абнаўлення неабходна змяніць наладкі apt, што     тычацца спісу пакетаў. Гэтыя наладкі вызначаюцца файлам /etc/apt/ sources.list. apt будзе разглядаць усе пакеты, якія даступныя праз любое са сховішчаў, апісаных радкамі, што пачынаюцца з “deb”. Усталёўвацца будуць пакеты з найбольшым нумарам версіі, пры наяўнасці такога     пакету ў некалькіх сховішчах выкарыстоўваецца будзе сховішча, згаданае раней за іншыя. Таму пры наяўнасці доступу да некалькіх люстэркаў з пакетамі, звычайна ў першую чаргу апісваюць люстэрка на лакальным дыску, потым узгадваюць CD-ROM, а далей -- сеткавыя люстэркі (HTTP/FTP). Tip Верагодна, будзе карысна дадаць выключэнне ў механізм праверкі GPG, якое датычылася б дыскаў DVD і CD-ROM. Трэба дадаць наступны радок да файлу наладак /etc/apt/apt.conf, калі такога запісу яшчэ     няма ў файле /etc/apt/apt.conf.d/00trustcdrom: APT::Authentication::TrustCDROM "true"; Але такі варыянт не будзе працаваць для файлаў з адбіткамі DVD або CD-ROM. Адзін і той жа выпуск можа згадвацца паводле кодавай назвы (напрыклад, etch, lenny) і паводле назвы стану (г.зн. oldstable, stable, testing, unstable. Спасылка на выпуск паводле ягонай кодавай назвы дазваляе пазбегнуць нечаканасцяў пры выхадзе новага     выпуску, і менавіта таму надалей мы выкарыстоўваем гэты падыход. Але, адпаведна, Вам давядзецца самастойна сачыць за выхадам новых выпускаў. Калі замест кодавай назвы выкарыстаць назву стану, выхад новага выпуску будзе адзначаны толькі павялічаным аб'ёмам загрузкі абноўленых пакетаў. 4.4.1. Даданне інтэрнэт-крыніц APT Стандартныя наладкі адпавядаюць усталяванню пакетаў з галоўных     сервераў Debian. Магчыма, Вы захочаце выправіць файл наладак /etc /apt/sources.list такім чынам, каб выкарыстоўваць іншыя люстэркі (звычайна, размешчаныя бліжэй да Вас паводле структуры сеціва). Адрасы люстэркаў Debian (HTTP ды FTP) апублікаваныя на http://     www.debian.org/distrib/ftplist (http://www.debian.org/distrib/ ftplist) (гл. секцыю “Спіс люстэркаў Debian”). Звычайна HTTP-люстэркі працуюць хутчэй за FTP. Няхай, для прыкладу, найбліжэйшае да Вас люстэрка мае адрас http:     //mirrors.kernel.org. Пры вывучэнні гэтага люстэрка з дапамогай вэб-браузера альбо FTP-кліента, можна заўважыць наступную структуру каталогаў:     http://mirrors.kernel.org/debian/dists/lenny/main/binary-armel/... http://mirrors.kernel.org/debian/dists/lenny/contrib/binary-armel/...     Каб карыстацца гэтым люстэркам праз apt, неабходна дадаць да файла sources.list радок такога зместу:     deb http://mirrors.kernel.org/debian lenny main contrib Заўважце, што `dists' дадаецца да шляху неяўным чынам, а     параметры пасля назвы выпуску ўжываюцца, каб пашырыць зону пошуку на некалькі дырэкторыяў. Пасля дадання новых крыніцаў трэба адключыць у файле sources.list     запісы з “deb”, што ўжываліся раней. Зрабіць гэта можна, дадаўшы значак кратаў (#) у пачатак адпаведных радкоў. 4.4.2. Даданне крыніц APT для лакальнага люстэрка Замест ужывання сеціўных люстэркаў праз HTTP ці FTP можна     наладзіць /etc/apt/sources.list такім чынам, каб ужываць люстэрка на лакальнай файлавай сістэме (магчыма, прымацаванае праз сеціва з дапамогай NFS).     Няхай, дзеля прыкладу, лакальнае люстэрка месціцца ў дырэкторыі / var/ftp/debian і мае наступную структуру каталогаў:     /var/ftp/debian/dists/lenny/main/binary-armel/... /var/ftp/debian/dists/lenny/contrib/binary-armel/...     Каб карыстацца гэтым люстэркам праз apt, неабходна дадаць да файла sources.list радок такога зместу:     deb file:/var/ftp/debian lenny main contrib Заўважце, што `dists' дадаецца да шляху неяўным чынам, а     параметры пасля назвы выпуску ўжываюцца, каб пашырыць зону пошуку на некалькі дырэкторыяў. Пасля дадання новых крыніцаў трэба адключыць у файле sources.list     запісы з “deb”, што ўжываліся раней. Зрабіць гэта можна, дадаўшы значак кратаў (#) у пачатак адпаведных радкоў. 4.4.3. Даданне CD-ROM або DVD у якасці крыніцы APT Калі для працы з пакетамі Вы хочаце выкарыстоўваць толькі     сховішчы на дысках (CD-ROM,DVD), адключыце ў файле наладак усе існуючыя радкі, што пачынаюцца з “deb”. Гэта можна зрабіць, дадаўшы значак кратаў (#) у пачатак кожнага радка. Пераканайцеся, што ў файле наладак /etc/fstab ёсць радок, які дазваляе мацаванне Вашай прылады CD-ROM у пункт мацавання /cdrom     (пункт мацавання мусіць быць менавіта такім, каб каманда apt-cdrom працавала карэктна). Напрыклад, калі прылада CD-ROM адлюстроўваецца ў сістэме як /dev/hdc, файл наладак /etc/fstab мусіць утрымліваць радок прыкладна такога выгляду:     /dev/hdc /cdrom auto defaults,noauto,ro 0 0     Заўважце, што ў чацвёртым полі не мусіць быць ніякіх прагалаў паміж словамі defaults,noauto,ro.     Каб пераканацца, што ўсё працуе, устаўце кампакт-дыск і паспрабуйце запусціць каманду # mount /cdrom # прымацаваць кампакт-дыск у пункт мацавання     # ls -alF /cdrom # прагледзець каранёвую дырэкторыю дыску # umount /cdrom # адмацаваць кампакт-дыск     Далей запусціце:     # apt-cdrom add     для кожнага з кампакт-дыскаў Debian, каб дадаць звесткі аб іх у базу APT. 4.5. Абнаўленне пакетаў Рэкамендаваным спосабам абнаўлення з папярэдніх выпускаў Debian     GNU/Linux з'яўляецца выкарыстанне сродку кіравання пакетамі aptitude. Гэтая праграма прымае больш надзейныя рашэнні аб усталяваных пакетах, чым apt-get. Не забудзьцеся прымацаваць усе патрэбныя падзелы (асабліва     каранёвы падзел і /usr) у рэжыме з дазволам чытання і запісу. Гэта можна зрабіць з дапамогай каманды кшталту наступнай:     # mount -o remount,rw /mountpoint Далей трэба вельмі пільна пераканацца, што запісы аб крыніцах APT (у файле наладак /etc/apt/sources.list) спасылаюцца альбо на “lenny” альбо на “stable”. У файле не мусіць быць актыўных запісаў, што спасылаліся б на etch.     ┌──────────────────────────────────────────────────┐ │Note │ │ │ │Запісы, што датычацца крыніц CD-ROM, часта │ │спасылаюцца на “unstable”. Як бы дзіўна гэта не │ │выглядала, але не чапайце іх. │ └──────────────────────────────────────────────────┘ 4.5.1. Запіс сесіі Вельмі раім ужываць праграму /usr/bin/script, каб запісаць копію сэсіі абнаўлення. У гэтым выпадку пры ўзнікненні праблемаў Вы     будзеце мець магчымасць прагледзець пратакол сесіі каб зразумець, што здарылася (і магчыма, калі гэта спатрэбіцца, падаць дакладныя звесткі ў паведамленні аб памылцы). Каб пачаць запіс сесіі, набярыце ў камандным радку:     # script -t 2>~/upgrade-lenny.time -a ~/upgrade-lenny.script альбо нешта падобнае. Не змяшчайце файл з запісам сесіі ў часовых     дырэкторыях кшталту /tmp альбо /var/tmp, таму што файлы ў такіх дырэкторыях могуць быць выдаленыя падчас абнаўлення альбо пры перазапуску сістэмы. Запіс сесіі таксама дазваляе прагледзіць паведамленні, якія былі пракручаныя па-за межы экрану. Пераключыцеся на віртуальны     тэрмінал 2 з дапамогай камбінацыі клавіш Alt+F2, увайдзіце ў сістэму і праглядзіце файл з дапамогай каманды less -R ~root/ upgrade-lenny.script.     Спыніць праграму script, калі абнаўленне скончыцца, можна, набраўшы ў камандным радку exit.     Калі каманда script запускалася з параметрам -t, можна паўтарыць усю сэсію з дапамогай праграмы scriptreplay:     # scriptreplay ~/upgrade-lenny.time ~/upgrade-lenny.script 4.5.2. Абнаўленне спісу пакетаў     Спачатку трэба атрымаць спіс пакетаў, даступных у новым выпуску. Гэта робіцца наступным чынам:     # aptitude update Пры першым запуску са змененым спісам крыніц будзе надрукаваны     шэраг папярэджанняў адносна іх дасягальнасці. Гэтыя папярэджанні бясшкодныя і яны не будуць паўтарацца пры наступных запусках каманды. 4.5.3. Пераканайцеся ў наяўнасці месца на дыску перад абнаўленнем Перад абнаўленнем сістэмы неабходна пераканацца ў тым, што месца на дыску хопіць дзеля поўнага абнаўлення, апісанага ў Section 4.5.7, “Абнаўленне астатняй часткі сістэмы”. Па-першае, любы патрэбны дзеля ўсталявання пакет, які загружаецца з сеціва, захоўваецца ў дырэкторыі /var/cache/apt/archives (пакуль загрузка не скончаная, адпаведныя файлы знаходзяцца ў паддырэкторыі partial/). Адпаведна, трэба пераканацца, што файлавая сістэма     падзелу, на якім знаходзіцца дырэкторыя /var, можа ўтрымаць усе часовыя файлы з пакетамі, якія будуць усталёўвацца. Па-другое, пасля загрузкі з сеціва можа спатрэбіцца дадатковае месца на іншых падзелах дзеля ўсталявання абноўленых пакетаў (якія могуць быць большага памеру, чым папярэднікі) а таксама новых пакетаў, што дадаюцца ў сістэму ў межах абнаўлення. Калі дыскавай прасторы не хопіць, сістэма апынецца абноўленай толькі часткова. Не выключана, што такі яе стан будзе цяжка выправіць. Абедзьве каманды (aptitude і apt) адлюструюць падрабязныя звесткі     аб памеры неабходнай дыскавай прасторы. Да пачатку абнаўлення можна пабачыць гэтыя лічбы, запусціўшы: # aptitude -y -s -f --with-recommends dist-upgrade [ ... ]     XXX пакетаў будзе абноўлена, XXX пакетаў усталявана, XXX пакетаў выдалена, XXX пакетаў не абноўлена. Неабходна загрузіць xx.xMB/yyyMB архіваў. Пасля распакоўкі будзе дадаткова ўжыта AAAMB дыскавай прасторы. Зараз можна распачаць загрузку/усталяванне/выдаленне пакетаў. Note Запуск гэтай каманды напачатку працэсу абнаўлення можа скончыцца     з памылкай дзякуючы прычынам, аб якіх распаведзена далей. У такім выпадку спачатку неабходна выканаць мінімальнае абнаўленне сістэмы, як апісана ў Section 4.5.6, “Мінімальнае абнаўленне сістэмы”, каб абнавіць ядро перад запускам згаданай каманды, што падлічвае памер патрэбнай дыскавай прасторы.     Калі вольнай дыскавай прасторы недастаткова, трэба перш за ўсё вызваліць яе. Дзеля гэтага можна: ● Выдаліць файлы пакетаў, якія былі загружаны з сеціва раней, і захоўваюцца ў дырэкторыі /var/cache/apt/archives. Зачысціць непатрэбныя файлы можна з дапамогай каманд apt-get clean або aptitude clean на выбар. ● Выдаліць пакеты, на якія Вы забыліся і якія Вам непатрэбныя. Калі ў сістэме ўсталяваны пакет popularity-contest, з дапамогай каманды popcon-largest-unused можна даведацца аб пакетах, што не выкарыстоўваюцца і займаюць найбольш месца. Таксама можна выкарыстаць каманды deborphan або debfoster каб выявіць састарэлыя пакеты (гл. Section 4.10, “Састарэлыя пакеты”). Яшчэ адзін спосаб -- запусціць aptitude у “візуальным рэжыме” і знайсці састарэлыя пакеты ў секцыі “Састарэлыя і створаныя лакальна пакеты”. ● Выдаліце пакеты, якія спажываюць зашмат дыскавай прасторы і не выкарыстоўваюцца ў бягучы момант (калі што, іх можна будзе пераўсталяваць пасля абнаўлення). Вы можаце атрымаць спіс пакетаў, што займаюць найбольш месца, з дапамогай каманды dpigs (уваходзіць у склад пакету debian-goodies) альбо праграмы wajig (запушчанай з адмысловым параметрам: wajig size). Можна атрымаць спіс пакетаў, што займаюць найбольш месца, з дапамогай праграмы aptitude. Запусціце aptitude у візуальным рэжыме, абярыце пункт меню Views → New Flat Package List (даступна толькі ў версіях, навейшых за etch), націсніце l і ўвядзіце ~i, націсніце S і ўвядзіце ~installsize, пасля чаго Вы атрымаеце спіс пакетаў, прыдатны для далейшай працы з ім. Гэта новая магчымасць, якая робіцца даступнай пасля абнаўлення aptitude. ● Пазбаўцеся непатрэбных файлаў перакладаў, усталяваўшы пакет localepurge. Яго можна наладзіць такім чынам, каб у сістэме захоўваліся толькі пераклады для некалькіх абраных лакаляў. Гэта дазволіць зберагчы дыскавую прастору, занятую дырэкторыяй /usr/ share/locale ● Часова перамясціце на іншую машыну альбо зусім выдаліце сістэмныя     пратаколы, што месцяцца ў дырэкторыі /var/log. ● Выкарыстайце часовую дырэкторыю /var/cache/apt/archives: магчыма ўжыць гэтую дырэкторыю, размясціўшы яе на іншай файлавай сістэме (носьбіт USB, часовы жорсткі дыск і г.д.) ┌─────────────────────────────────────────────────────┐ │Note │ │ │ │Не ўжывайце для гэтага рэсурсы NFS, таму што злучэнне│ │з сецівам можа перапыняцца падчас абнаўлення. │ └─────────────────────────────────────────────────────┘ Напрыклад, калі ў Вас ёсць носьбіт USB, прымацаваны да дырэкторыі /media/usbkey: 1. выдаліце файлы пакетаў, якія былі папярэдне загружаныя для ўсталявання: # apt-get clean 2. зрабіце копію дырэкторыі /var/cache/apt/archives на носьбіт USB: # cp -ax /var/cache/apt/archives /media/usbkey/ 3. прымацуйце часовую дырэкторыю кэша на месца той, што выкарыстоўваецца зараз: # mount --bind /media/usbkey/archives /var/cache/apt/archives 4. пасля абнаўлення, аднавіце зыходную дырэкторыю /var/cache/apt /archives: # umount /media/usbkey/archives 5. выдаліце непатрэбную болей дырэкторыю /media/usbkey/archives. Вы можаце стварыць часовую дырэкторыю кэша на любой прымацаванай файлавай сістэме. Заўважце, што для бяспечнага выдалення пакетаў лепей пераключыць     файл наладак sources.list зноў да etch, як распаведзена ў Section A.2, “Праверка спісу крыніц абнаўлення”. 4.5.4. Першачарговае абнаўленне apt ды/або aptitude З некаторых паведамленняў аб памылках вядома, што версіі aptitude ды apt, якія ўваходзяць у etch, часта няздольныя забяспечыць абнаўленне да lenny. У lenny apt лепей спраўляецца са складанымі чэргамі пакетаў, што патрабуюць неадкладнай наладкі, а aptitude больш разумным чынам шукае шляхі да развязвання залежнасцяў. Абедзве гэтыя асаблівасці дужа запатрабаваныя падчас абнаўлення дыстрыбутыву да lenny, таму перш за ўсё трэба абнавіць два     згаданых пакета. Каб абнавіць apt, запусціце каманду: # apt-get install apt а для абнаўлення aptitude (калі гэтая праграма ўсталяваная ў сістэме) спатрэбіцца каманда: # aptitude install aptitude Гэты крок прывядзе да аўтаматычнага абнаўлення пакетаў libc6 ды locales, а таксама дадатковага ўсталявання бібліятэк падтрымкі     SELinux (libselinux1). На гэтым этапе пэўныя працуючыя сервісы будуць перазапушчаныя, ў тым ліку xdm, gdm ды kdm. У выніку лакальныя X-сервісы могуць быць адлучаныя. 4.5.5. Выкарыстанне ў apt спісу аўтаматычна ўсталяваных пакетаў з aptitude Праграма aptitude вядзе спіс пакетаў, якія былі ўсталяваныя     аўтаматычна (напрыклад, ў якасці залежнасцяў іншага пакета). У lenny аналагічную магчымасць прадстаўляе нарэшце і пакет apt. Падчас першага запуску версіі aptitude, якая ўваходзіць у lenny, праграма прачытае складзены раней спіс аўтаматычна ўсталяваных пакетаў і канвертуе яго дзеля выкарыстання з новай версіяй apt.     Калі ў сістэме ўсталяваны пакет aptitude, трэба хаця б раз запусціць каманду aptitude, каб выканаць канверсію. Адзін са спосабаў зрабіць гэта -- пашукаць неіснуючы пакет: # aptitude search "?false" 4.5.6. Мінімальнае абнаўленне сістэмы З-за канфліктаў паміж некаторымі неабходнымі пакетамі з etch і lenny, непасрэдны запуск aptitude dist-upgrade часта можа     запатрабаваць выдалення вялікай колькасці пакетаў, якія насамрэч трэба захаваць. Таму лепей выконваць абнаўленне ў два крокі: спачатку мінімальнае абнаўленне, каб абысці згаданыя канфлікты, потым поўнае абнаўленне праз dist-upgrade.     Спачатку запусціце:     # aptitude safe-upgrade Гэтая каманда дазваляе выканаць усе абнаўленні, якія не вымагаюць     выдалення альбо ўсталявання якіх-небудзь іншых пакетаў апрэч тых, што абнаўляюцца. Далейшыя крокі залежаць ад таго, які набор пакетаў усталяваны ў сістэме. Мэта гэтага дакументу -- даць агульныя парады наконт     выбару шляху, але калі Вы сумняваецеся, варта прагледзець і параўнаць варыянты выдалення пакетаў, што будуць прапанаваныя пры выкарыстанні кожнага з метадаў. У спіс агульных пакетаў, што (хутчэй за ўсё) будуць падлягаць выдаленню, ўваходзяць base-config, hotplug, xlibs, netkit-inetd,     python2.3, xfree86-common ды xserver-common. Больш звестак аб пакетах, якія абвешчаны састарэлымі ў lenny, можна знайсці на старонцы Section 4.10, “Састарэлыя пакеты”. 4.5.7. Абнаўленне астатняй часткі сістэмы     Цяпер можна распачаць асноўны этап абнаўлення. Запусціце:     # aptitude dist-upgrade Гэтая каманда выканае поўнае абнаўленне сістэмы, г.зн. усталюе найноўшыя даступныя версіі ўсіх пакетаў, і развяжа ўсе магчымыя залежнасці між пакетамі з улікам адрозненняў паміж гэтымі     залежнасцямі ў розных выпусках. Калі трэба, будуць усталяваныя новыя пакеты (звычайна новыя версіі бібліятэк або пакеты, што змянілі назву), а несумяшчальныя састарэлыя пакеты будуць выдаленыя. Пры абнаўленні з набору дыскаў CD-ROM ці DVD у пэўныя моманты сістэма будзе звяртацца да Вас з просьбай уставіць адпаведны     дыск. Магчыма, спатрэбіцца ўстаўляць адзін і той жа дыск некалькі разоў; прычына палягае ў тым, што некаторыя залежныя адзін ад аднаго пакеты могуць месціцца на розных дысках. Новыя версіі раней усталяваных пакетаў, якія немагчыма абнавіць, не змяніўшы статус усталявання іншага пакету, будуць пакінутыя ў     існуючай версіі. Такія пакеты адлюстроўваюцца як “захаваныя” (“held back”). Абнавіць іх можна альбо дадаткова прызначыўшы іх усталяванне з дапамогай праграмы aptitude, альбо паспрабаваўшы запусціць каманду aptitude -f install package. 4.5.8. Магчымыя праблемы падчас абнаўлення     Калі дзеянне з выкарыстаннем aptitude, apt-get або dpkg скончылася з памылкай     E: Dynamic MMap ran out of room гэта значыць, што стандартнага памеру кэшу недастаткова. Праблему можна вырашыць, выдаліўшы або закаментаваўшы непатрэбныя радкі ў     /etc/apt/sources.list або павялічыўшы памер кэшу. Памер кэшу павялічваецца праз выстаўленне параметра APT::Cache-Limit у файле наладак /etc/apt/apt.conf. Наступная каманда ўсталёўвае памер, якога мусіць хапіць для абнаўлення:     # echo 'APT::Cache-Limit "12500000";' >> /etc/apt/apt.conf     Маецца на ўвазе, што дагэтуль адпаведная вялічыня не існавала ў файле наладак. Часам неабходна дазволіць параметр APT::Force-LoopBreak у APT, каб было магчыма часова выдаляць крытычныя пакеты, разрываючы     замкнёны цыкл Conflicts/Pre-Depends. Звычайна пры ўзнікненні такога становішча каманда aptitude выдае папярэджанне і спыняе працэс абнаўлення. Абысці праблему можна, запусціўшы каманду aptitude з параметрам -o APT::Force-LoopBreak=1. Магчыма, што структура сістэмных залежнасцяў будзе настолькі     пашкоджаная, што спатрэбіцца самастойнае ўмяшанне. Звычайна гэта значыць выкарыстанне праграмы aptitude або     # dpkg --remove package_name     каб выдаліць некаторыя пакеты, што замінаюць, або     # aptitude -f install # dpkg --configure --pending     У выключных выпадках можа спатрэбіцца пераўсталяванне пакета з дапамогай каманды кшталту     # dpkg --install /path/to/package_name.deb Канфліктаў файлаў не мусіць быць, калі Вы робіце абнаўленне з     “чыстага” etch. Але такія праблемы магчымыя, калі ў сістэме ўсталяваныя неафіцыйныя адаптацыі праграм (backports). У выніку файлавага канфлікту Вы пабачыце паведамленне аб памылцы кшталту: Unpacking (from ) ... dpkg: error processing (--install): trying to overwrite `',     which is also in package dpkg-deb: subprocess paste killed by signal (Broken pipe) Errors were encountered while processing: Вы можаце паспрабаваць развязаць канфлікт файлаў, прымусова     выдаліўшы пакет, што ўзгадваецца ў апошнім радку паведамлення аб памылцы:     # dpkg -r --force-depends імя_пакета Звычайна ў Вас ёсць магчымасць працягнуць абнаўленне пасля     выпраўлення гэтай праблемы, паўтарыўшы апісаныя раней каманды aptitude. Падчас абнаўлення сістэма можа рабіць запыты аб наладцы альбо пераналадцы некаторых пакетаў. Калі Вам прапаноўваецца замяніць на версію распрацоўшчыка любы файл ў дырэкторыях /etc/init.d, /     etc/terminfo або /etc/manpath.config, такую прапанову варта прыняць, каб забяспечыць цэльнасць сістэмы. Звярнуцца да старых версій змененых файлаў можна будзе ў любы момант, яны захоўваюцца з пашырэннем .dpkg-old. Калі Вы не ўпэўненыя, што трэба рабіць, запішыце назву пакета або     файла і разбярыцеся з адпаведнымі наладкамі пазней. Вы можаце прагледзець запіс сесіі, каб знайсці інфармацыю, што з'яўлялася на экране падчас абнаўлення. 4.6. Абнаўленне ядра і звязаных пакетаў У гэтай секцыі распавядаецца, як абнавіць ядро, і якія праблемы     могуць сустрэцца падчас такога абнаўлення. Вы можаце або ўсталяваць адзін з пакетаў linux-image-*, якія ўваходзяць у Debian, альбо сабраць уласнае ядро. Майце на ўвазе, што большасць інфармацыі ў гэтым падзеле грунтуецца на спадзяванні, што ў сістэме ўжываецца адно з модульных ядраў Debian у спалучэнні з initramfs-tools ды udev.     Калі Вы карыстаецеся ўласным ядром, у якім не ўжываецца пачатковы адбітак initrd, альбо калі адбіткі initrd ствараюцца іншай праграмай, частка пададзенай далей інфармацыі можа не датычыцца Вашай сістэмы. 4.6.1. Усталяванне мета-пакета з ядром Падчас абнаўлення з выпуску etch да lenny настойліва рэкамендуецца ўсталяваць новы мета-пакет з ядром     linux-image-2.6-*. Гэты пакет можа быць усталяваны аўтаматычна падчас працэсу dist-upgrade. Пераканацца, ці гэта так, можна, запусціўшы каманду:     # dpkg -l "linux-image*" | grep ^ii Калі Вы не пабачыце ніякіх паведамленняў, тады давядзецца     ўсталяваць новы пакет linux-image самастойна. Каб пабачыць спіс даступных метапакетаў з сямейства linux-image-2.6, запусціце каманду:     # apt-cache search linux-image-2.6- | grep -v transition Калі Вы не ўпэўненыя, які пакет абраць, запусціце каманду uname -r і пашукайце пакет з падобнай назвай. Напрыклад, калі Вы пабачылі '2.6.18-6-686', варта ўсталяваць пакет     linux-image-2.6-686. (Майце на ўвазе, што варыянта k7 болей не існуе; калі зараз у сістэме ўжываецца ядро варыянта k7, замест яго трэба ўсталяваць варыянт 686.) Таксама можна ўжыць праграму apt-cache каб пабачыць поўнае апісанне кожнага пакета па чарзе і абраць найлепшы варыянт з даступных. Напрыклад:     # apt-cache show linux-image-2.6-686 Далей трэба выкарыстаць каманду aptitude install каб усталяваць     пакет. Пасля таго, як пакет усталяваны, варта пры бліжэйшай магчымасці перазагрузіцца, каб скарыстацца магчымасцямі новага ядра. Для тых, хто шукае прыгодаў, існуе лёгкі шлях сабраць уласнае     ядро на Debian GNU/Linux. Дастаткова ўсталяваць пакет kernel-package і прачытаць дакументацыю ў /usr/share/doc/ kernel-package. Калі магчыма, лепей абнаўляць пакет ядра асобна ад працэдуры dist-upgrade, каб зменшыць рызыку ад знаходжання сістэмы ў стане,     непрыдатным да запуску. Але майце на ўвазе, што гэта трэба рабіць пасля мінімальнага абнаўлення, апісанага на старонцы Section 4.5.6, “Мінімальнае абнаўленне сістэмы”. 4.6.2. Змена нумароў прылад lenny мае больш магутны механізм пошуку абсталявання, чым папярэднія выпускі. Але ў выніку можа змяніцца парадак вынаходжання прылад, што адаб'ецца і на парадку прызначэння ім назваў. Напрыклад, калі ў сістэме існуюць дзве сеткавых карткі,     што абслугоўваюцца дзвюма рознымі драйверамі, пасля абнаўлення прылады eth0 і eth1 могуць "памяняцца месцамі". Майце на ўвазе, што, напрыклад, пры змяненні сеткавай карткі ў сістэме на базе lenny, новая картка таксама будзе асацыяваная з новай назвай сеткавага інтэрфэйсу. У выпадку сеткавых прылад можна пазбегнуць апісанай змены нумароў, прызначыўшы адпаведныя правілы udev, менавіта праз азначэнні ў файле наладак /etc/udev/rules.d/     70-persistent-net.rules^[4]. Таксама можна скарыстацца утылітай ifrename, якая дазваляе прывязваць фізічныя прылады да канкрэтных назваў падчас загрузкі сістэмы. Гл. таксама ifrename(8) ды iftab (5). Згаданыя спосабы нельга выкарыстоўваць адначасова, варта абраць альбо udev альбо ifrename. У выпадку прылад для захоўвання файлаў змены нумароў можна пазбегнуць, наладзіўшы пакет initramfs-tools такім чынам, каб парадак загрузкі модуляў драйвераў быў такім самым, як да абнаўлення. Дзеля гэтага, трэба вызначыць існуючы парадак     загрузкі модуляў на падставе вываду каманды lsmod. Каманда lsmod паказвае спіс модуляў у парадку, адваротным адносна парадку іхнай загрузкі. Майце на ўвазе, што такі падыход будзе працаваць толькі для прыладаў, нумары якіх прызначаюцца ядром у аднолькавым парадку (такіх як, напрыклад, прылады PCI). Тым не менш, выдаленне і перазагрузка модуляў пасля запуску сістэмы зменіць гэты парадак. Таксама, некаторыя драйверы могуць     быць статычна злучаныя з ядром, і ў гэтым выпадку іх назвы не будуць прысутнічаць у вывадзе каманды lsmod. Вы можаце здагадацца аб назвах такіх модуляў і парадку іх загрузкі, прааналізаваўшы файл /var/log/kern.log альбо вывад каманды dmesg. Дадайце назвы адпаведных модуляў да /etc/initramfs-tools/modules у парадку, які адпавядае жаданаму парадку іх загрузкі падчас     запуску сістэмы. Некаторыя назвы модуляў маглі змяніцца паміж etch і lenny. Напрыклад, модуль sym53c8xx_2 змяніў назву на sym53c8xx.     Пасля гэтага неабходна нанова стварыць адбітак (альбо адбіткі) initramfs, запусціўшы каманду update-initramfs -u -k all. Пасля таго, як сістэма будзе запушчаная на базе ядра з lenny і пакету udev, можна наладзіць яе такім чынам, каб доступ да дыскаў     ажыццяўляўся паводле сіноніму (alias), які б не залежыў ад парадку загрузкі модуляў драйвераў. Cінонімы месцяцца ў іерархіі /dev/disk. 4.6.3. Праблемы з храналогіяй запуску сістэмы Калі для запуску сістэмы ўжываецца створаны з дапамогай     initramfs-tools адбітак initrd, у некаторых выпадках файлы прыладаў могуць быць створаныя udev запозна. Гэта прывядзе да немагчымасці працы скрыптоў запуску з такімі прыладамі. Звычайнай прыкметай такога становішча з'яўляецца немагчымасць запуску сістэмы з-за таго, што каранёвая файлавая сістэма не можа быць прымацаваная. Пры гэтым карыстальнік трапляе ў дапаможную     абалонку. Калі пазней праверыць стан сістэмы, ўсе патрэбныя файлы прыладаў будуць прысутнічаць у дырэкторыі /dev. Такое здаралася, калі каранёвая файлавая сістэма месцілася на USB-дыску альбо на масіве RAID (асабліва калі пры гэтым выкарыстоўваўся загрузчык LILO).     Абыйсці праблему можна, вызначыўшы параметр загрузкі rootdelay=9. Канкрэтная працягласць затрымкі ў секундах можа быць іншай. 4.7. Рэчы, якія трэба зрабіць да перазагрузкі Калі aptitude dist-upgrade скончыць працу, “фармальнае”     абнаўленне будзе выканана, але пры гэтым застануцца некалькі крокаў, аб якіх варта паклапаціцца да таго, як рабіць перазагрузку сістэмы. 4.7.1. Перазапуск lilo Калі Вы карыстаецеся загрузчыкам lilo (гэта быў стандартны     варыянт у некаторых усталяваннях etch), вельмі раім пасля абнаўлення перазапусціць каманду lilo:     # /sbin/lilo Майце на ўвазе, што гэты крок патрэбны нават калі ядро сістэмы не     абнаўлялася. Справа ў тым, што падчас абнаўлення пакета змяняецца другі ўзровень (second stage) загрузчыка. Таксама перагледзьце змест файлу /etc/kernel-img.conf і     пераканайцеся, што ў ім прысутнічае параметр do_bootloader = Yes. Параметр гарантуе перазапуск загрузчыка пасля кожнага абнаўлення ядра. Калі падчас запуску каманды lilo узнікнуць праблемы,     пераканайцеся, што сімвалічныя спасылкі /vmlinuz ды /initrd адпавядаюць зместу файла наладак /etc/lilo. Калі забыцца перазапусціць каманду lilo альбо калі сістэма нечакана перазагрузіцца сама да таго, як Вы паспееце зрабіць     гэта, магчыма ўзнікненне памылкі пры спорбе далейшай загрузкі сістэмы. Замест запрашэння lilo будуць бачныя толькі літары LI.^[ 5]. Парады па выпраўленні гэтай сітуацыі пададзеныя ў параграфе Section 4.1.3, “Падрыхтуйцеся да аднаўлення”. 4.8. Загрузка сістэмы спыняецца на Waiting for root file system Як выправіць становішча, калі дыск /dev/hda ператварыўся ў /dev/sda     Асобныя карыстальнікі паведамлялі аб тым, што ў іхных сістэмах     ядро не здолела знайсці каранёвую файлавую сістэму пасля перазагрузкі. У такім выпадку загрузка спыняецца пасля вываду паведамлення:     Waiting for root file system ... і праз некалькі секунд з'яўляецца камандны радок busybox. Праблема ўзнікае, калі ў выніку абнаўлення ядро пачынае выкарыстоўваюць драйверы IDE новага пакалення. Паводле пагаднення, якое выкарыстоўвалася ў старых драйверах, дыскам IDE прызначаліся назвы hda, hdb, hdc, hdd. Новыя драйверы адпаведна     прызначаюць гэтым дыскам назвы sda, sdb, sdc, sdd. Праблема ўзнікае, калі падчас абнаўлення не створана новай версіі файлу / boot/grub/menu.lst, якая мусіла б адлюстроўваць гэтыя змены. У выніку падчас запуску сістэмы загрузчык перадае ядру назву каранёвага падзела, паводле якой падзел немагчыма знайсці. Калі згаданая праблема ўзнікла ў Вашай сістэме пасля абнаўлення,     скарыстайцеся звесткамі з параграфа Section 4.8.2, “Як выправіць праблему пасля абнаўлення”. Парады наконт таго, як пазбегнуць праблемы загадзя, змешчаныя далей. 4.8.1. Як перасцерагчы сябе ад праблемы перад абнаўленнем Праблемы можна гарантавана пазбегнуць, калі ўжываць ідэнтыфікатар каранёвай файлавай сістэмы, што не будзе змяняцца між     перазагрузкамі. Гэтага можна дасягнуць дзвюма шляхамі: або прызначыць метку файлавай сістэме, або ўжываць яе ўніверсальны ідэнтыфікатар (UUID). Абодва спосабы падтрымліваюцца ў Debian пачынаючы з выпуску 'etch'. Кожны з падыходаў мае свае плюсы і мінусы. Меткі больш спрыяльныя для чытання, але няма гарантыі, што іншая файлавая сістэма не     будзе мець такую самую метку. Падыход з выкарыстаннем UUID выглядае менш прывабна, але пры гэтым выключана сітуацыя канфлікту UUID-аў. У пададзеных ніжэй прыкладах каранёвая файлавая сістэма месціцца     на падзеле /dev/hda6. Таксама ў сістэме мусяць працаваць udev і падтрымка фарматаў файлавых сістэм ext2 ды ext3. Каб выкарыстаць спосаб з прызначэннем меткі: 1. Прызначце метку (назва мусіць быць не болей за 16 сімвалаў) з дапамогай наступнай каманды: e2label /dev/hda6 rootfilesys 2. Выпраўце файл наладак /boot/grub/menu.lst, змяніўшы радок: # kopt=root=/dev/hda6 ro на # kopt=root=LABEL=rootfilesys ro ┌─────────────────────────────────────────────────────┐ │Note │ │ │     │Не выдаляйце знак # напачатку радка, ён мусіць │ │прысутнічаць. │ └─────────────────────────────────────────────────────┘ 3. У файле наладак menu.lst абнавіце радкі, што датычацца ядраў, запусціўшы каманду update-grub. 4. Выпраўце файл наладак /etc/fstab, змяніўшы радок, што датычыцца мацавання падзелу /, напрыклад: /dev/hda6 / ext3 defaults,errors=remount-ro 0 1 на LABEL=rootfilesys / ext3 defaults,errors=remount-ro 0 1 Змяненне датычыцца толькі першай калонкі адпаведнага радку, астатнія калонкі мусяць застацца такімі самымі, як былі. Каб выкарыстаць спосаб на базе UUID: 1. Даведайцеся унікальны ідэнтыфікатар файлавай сістэмы з дапамогай наступнай каманды: ls -l /dev/disk/by-uuid | grep hda6 Вы пабачыце радок накшталт наступнага: lrwxrwxrwx 1 root root 24 2008-09-25 08:16 d0dfcc8a-417a-41e3-ad2e-9736317f2d8a -> ../../hda6 Унікальным ідэнтыфікатарам з'яўляецца назва сімвалічнай спасылкі, што вядзе да /dev/hda6. У пададзеным вышэй прыкладзе гэта d0dfcc8a-417a-41e3-ad2e-9736317f2d8a. ┌─────────────────────────────────────────────────────┐ │Note │ │ │ │На Вашай канкрэтнай сістэме значэннем UUID будзе │ │нейкі іншы радок. │ └─────────────────────────────────────────────────────┘ 2. Выпраўце файл наладак /boot/grub/menu.lst, змяніўшы радок: # kopt=root=/dev/hda6 ro     на # kopt=root=UUID=d0dfcc8a-417a-41e3-ad2e-9736317f2d8 ro ┌─────────────────────────────────────────────────────┐ │Note │ │ │ │Не выдаляйце знак # напачатку радка, ён мусіць │ │прысутнічаць. │ └─────────────────────────────────────────────────────┘ 3. У файле наладак menu.lst абнавіце радкі, што датычацца ядраў, запусціўшы каманду update-grub. 4. Выпраўце файл наладак /etc/fstab, змяніўшы радок, што датычыцца мацавання падзелу /, напрыклад: /dev/hda6 / ext3 defaults,errors=remount-ro 0 1 на UUID=d0dfcc8a-417a-41e3-ad2e-9736317f2d8 / ext3 defaults,errors=remount-ro 0 1 Змяненне датычыцца толькі першай калонкі адпаведнага радку, астатнія калонкі мусяць застацца такімі самымі, як былі. 4.8.2. Як выправіць праблему пасля абнаўлення 4.8.2.1. Спосаб 1 Гэты спосаб можна ўжыць, калі загрузчык Grub дэманструе меню варыянтаў загрузкі. Калі такое меню не з'яўляецца, паспрабуйце     націснуць клавішу Esc перад загрузкай ядра. Калі ў меню ўсё адно не атрымалася патрапіць, скарыстайцеся адным з наступных шляхоў: Section 4.8.2.2, “Спосаб 2”, Section 4.8.2.3, “Спосаб 3”. 1. У меню Grub абярыце пункт, які трэба загрузіць. Націсніце клавішу e, каб перайсці ў рэжым рэдагавання параметраў загрузкі. Вы пабачыце нешта накшталт: root (hd0,0) kernel /vmlinuz-2.6.26-1-686 root=/dev/hda6 ro initrd /initrd.img-2.6.26-1-686 2. Перайдзіце на радок kernel /vmlinuz-2.6.26-1-686 root=/dev/hda6 ro яшчэ раз націсніце e і замяніце hdX на sdX (X можа быць адной з літараў a, b, c або d, у залежнасці ад канфігурацыі Вашай     канкрэтнай сістэмы). У згаданым прыкладзе радок мусіць атрымаць наступны выгляд: kernel /vmlinuz-2.6.26-1-686 root=/dev/sda6 ro Потым націсніце клавішу Увод, каб захаваць зменены радок. Калі назва hdX прысутнічае ў яшчэ нейкіх радках, выпраўце іх адпаведна. Не змяняйце назвы, якія выглядаюць як root (hd0,0). Пасля ўсіх змяненняў, націсніце клавішу b. Сістэма мусіць загрузіцца звычайным чынам. 3. Пасля таго, як сістэму атрымаецца загрузіць, трэба будзе выправіць праблему канчаткова. Перайдзіце да параграфа Section 4.8.1, “Як перасцерагчы сябе ад праблемы перад абнаўленнем” і скарыстайцеся адной з пададзеных там парадаў. 4.8.2.2. Спосаб 2 Загрузіце сістэму з усталявальнага носьбіту Debian GNU/Linux (CD або DVD). У адказ на запыт аб варыянтах загрузкі абярыце рэжым rescue. Абярыце мову, краіну і раскладку клавіятуры; дазвольце праграме ўсталявання наладзіць сетку (неважна, ці атрымаецца гэта ці не). Пасля згаданых крокаў, Вам будзе зададзенае пытанне, які     з падзелаў дыску трэба выкарыстаць як каранёвую файлавую сістэму. Прапанаваныя варыянты будуць выглядаць прыкладна так: /dev/ide/host0/bus0/target0/lun0/part1 /dev/ide/host0/bus0/target0/lun0/part2 /dev/ide/host0/bus0/target0/lun0/part5 /dev/ide/host0/bus0/target0/lun0/part6 Калі Вам вядома, на якім з падзелаў месціцца каранёвая файлавая сістэма, абярыце адпаведны варыянт. Калі ўпэўненасці няма, паспрабуйце першы падзел. У выпадку скаргі на неправільную     каранёвую сістэму спрабуйце наступны падзел і г.д. Такі перабор не мусіць пашкодзіць Вашыя падзелы, і калі на дыску ўсталяваная толькі адна аперацыйная сістэма, знайсці правільны варыянт атрымаецца хутка. Калі на дыску ўсталяваныя некалькі аперацыйных сістэм, лепей усё ж дакладна ведаць, які з падзелаў патрэбны. Пасля выбару падзелу, Вам будзе прапанаваны выбар магчымых     дзеянняў. Абярыце варыянт з запускам каманднай абалонкі ў абраным падзеле. У выпадку скаргі на немагчымасць выканаць такі запуск паспрабуйце іншы падзел. У выніку Вы мусіце патрапіць у камандную абалонку з правамі карыстальніка root. Каранёвая файлавая сістэма прымацаваная ў дырэкторыі /target. Вам неабходна атрымаць доступ да дырэкторыяў     /boot, /sbin і /usr на сваім жорсткім дыску, якія будуць зараз даступныя адпаведна як /target/boot, /target/sbin ды /target/usr. Калі гэтыя дырэкторыі трэба дадаткова прымацаваць з іншых падзелаў, зрабіце гэта (гл. файл наладак /etc/fstab, калі няма ўпэўненасці, якія канкрэтна падзела варта прымацоўваць). Перайдзіце да параграфу Section 4.8.1, “Як перасцерагчы сябе ад праблемы перад абнаўленнем” і скарыстайцеся адной са згаданых там     парадаў. Пасля выканання патрэбных дзеянняў, увядзіце exit, каб выйсці з каманднай абалонкі рэжыму ратавання і reboot, каб перазагрузіць сістэму звычайным чынам (не забудзьцеся прыбраць усталявальны носьбіт, з якога Вы загружаліся ў рэжыме ратавання). 4.8.2.3. Спосаб 3 1. Загрузіцеся са сваёго ўлюбёнага LiveCD, такога як Debian Live, Knoppix або Ubuntu Live. 2. Прымацуйце падзел, на якім знаходзіцца сістэмная дырэкторыя / boot. Калі дакладна невядома, які падзел варта прымацоўваць, скарыстайцеся з вываду каманды dmesg каб даведацца, якую назву мае жорсткі дыск (магчымыя варыянты: hda, hdb, hdc, hdd або sda, sdb, sdc, sdd). Калі вядома, з якім дыскам трэба працаваць (дзеля прыкладу няхай гэта будзе sdb), запусціце наступную каманду, каб пабачыць табліцу падзелаў дыску і вызначыць, які падзел трэба выкарыстоўваць: fdisk -l /dev/sdb 3. Няхай адпаведны падзел атрымалася прымацаваць да дырэкторыі /mnt і гэты падзел утрымлівае дырэкторыю /boot з адпаведным утрыманнем. Засталося выправіць файл наладак /mnt/boot/grub/ menu.lst. Знайдзіце секцыю, якая выглядае падобным чынам: ## ## End Default Options ## title Debian GNU/Linux, kernel 2.6.26-1-686     root (hd0,0) kernel /vmlinuz-2.6.26-1-686 root=/dev/hda6 ro initrd /initrd.img-2.6.26-1-686 title Debian GNU/Linux, kernel 2.6.26-1-686 (single-user mode) root (hd0,0) kernel /vmlinuz-2.6.26-1-686 root=/dev/hda6 ro single initrd /initrd.img-2.6.26-1-686 ### END DEBIAN AUTOMAGIC KERNELS LIST і замяніце ўсе ўзгадкі hda, hdb, hdc, hdd адпаведна на sda, sdb, sdc, sdd. Не змяняйце радок, падобны на: root (hd0,0) 4. Перазагрузіце сістэму, прыбярыце загрузачны дыск і Вашая сістэма загрузіцца належным чынам. 5. Пасля таго як сістэму атрымалася загрузіць, скарыстайцеся адной з парадаў, пададзеных у параграфе Section 4.8.1, “Як перасцерагчы сябе ад праблемы перад абнаўленнем”, каб выправіць праблему канчаткова. 4.9. Падрыхтоўка да наступнага выпуску     Існуе некалькі крокаў, якія можна выканаць пасля абнаўлення, каб падрыхтаваць сістэму да наступнага выпуску. ● Калі пакет з новай версіяй ядра быў усталяваны дзеля развязання залежнасцяў пакета са старой версіяй, ён будзе пазначыны як усталяваны аўтаматычна. Гэта варты выправіць:     # aptitude unmarkauto $(dpkg-query -W 'linux-image-2.6-*' | cut -f1) ● Прыбярыце састарэлыя і непатрэбныя пакеты, паводле параграфу Section 4.10, “Састарэлыя пакеты”. Варта праверыць, якія файлы наладак выкарыстоўваюць гэтыя пакеты і разгледзець магчымасць поўнага выдалення, уключна з файламі наладак. 4.10. Састарэлыя пакеты Прадстаўляючы карыстальніку некалькі тысячаў новых пакетаў, lenny адначасова пазбаўляецца прыкладна двух тысячаў састарэлых пакетаў, якія ўваходзілі ў etch. Для такіх пакетаў не існуе     магчымасці абнаўлення. Нішто не замінае карыстацца састарэлымі пакетамі, але праект Debian звычайна спыняе падтрымку абнаўленняў бяспекі для іх праз год пасля выпуску lenny^[6], i не забяспечвае ніякай іншай падтрымкі. Раім замяніць састарэлыя пакеты на аналагі, калі гэта магчыма. Існуе шмат прычынаў, чаму пакет можа быць выдалены з дыстрыбутыву: спыненне падтрымкі асноўным распрацоўшчыкам; адсутнасць афіцыйных распрацоўшчыкаў Debian, якім было б цікава надалей падтрымліваць пакет; функцыянальнасць, якую забяспечвае     пакет, перакрываецца магчымасцямі іншых праграм (альбо найноўшага пакалення такой самай праграмы); урэшце, выключэнне пакету з lenny можа быць выкліканае колькасцю выяўленых і не выпраўленых памылак. У апошнім выпадку выдалены пакет можа надалей прысутнічаць у “нестабільным” дыстрыбутыве. Высветліць, якія менавіта пакеты ў абноўленай сістэме з'яўляюцца “састарэлымі”, даволі лёгка: яны адпаведным чынам пазначаюцца ў     інтэрфэйсах праграм для кіравання пакетамі. Праграма aptitude пералічвае такія пакеты ў секцыі “Састарэлыя і лакальна створаныя пакеты”. Праграма dselect забяспечвае аналагічную секцыю, але выгляд спісу ў ёй можа адрознівацца. Праграма aptitude захоўвае спіс пакетаў, якія былі ўсталяваныя з яе дапамогай у лакальным рэжыме. Таксама aptitude можа пазначыць     як састарэлыя тыя пакеты, што былі ўсталяваныя выключна дзеля развязання залежнасцяў і больш не патрэбныя пасля выдалення пакета, які ад іх залежыў. У адрозненне ад deborphan, aptitude не пазначае ўсталяваныя лакальна пакеты, як састарэлыя. Існуюць дадатковыя праграмныя сродкі пошуку састарэлых пакетаў, напрыклад, deborphan, debfoster або cruft. Лепш за ўсё выкарыстоўваць deborphan, нягледзячы на тое, што ў стандартным рэжыме ён паведаміць толькі аб састарэлых бібліятэках (пакетах з секцыяў “libs” або “oldlibs”, якія не выкарыстоўваюцца ніякімі     іншымі пакетамі). Не варта безаглядна выдаляць усё, што пералічана ў вывадзе згаданых праграмаў, асабліва, калі ўжываюцца нестандартныя агрэсіўныя наладкі, якія дакладна могуць прыводзіць да фальшывых спрацоўванняў. Дужа раім перагледзець па адным усе пакеты, прапанаваныя да выдалення (г.зн. іх змесціва, памер і апісанне) перад тым, як прымаць рашэнне на карысць выдалення. Сістэма кантролю памылак Debian (http://bugs.debian.org/) часта ўтрымлівае дадатковыя звесткі аб прычынах выдалення таго ці     іншага пакета з дыстрыбутыву. Варта перагледзець архіў паведамленняў аб памылках для самога пакета а таксама для псеўда-пакета ftp.debian.org (http://bugs.debian.org/cgi-bin/ pkgreport.cgi?pkg=ftp.debian.org&archive=yes) . У спіс састарэлых пакетаў уваходзяць: ● apache (1.x), пераемнік apache2 ● bind8 (8), пераемнік bind9     ● php4, пераемнік php5 ● postgresql-7.4, пераемнік postgresql-8.1 ● exim3 (3), пераемнік exim4 4.10.1. Фіктыўныя пакеты Некаторыя пакеты з etch у lenny падзеленыя на некалькі розных пакетаў, збольшага дзеля паляпшэння магчымасцяў кіравання сістэмай. Каб палегчыць абнаўленне ў такіх выпадках lenny часта     забяспечвае “фіктыўныя (dummy)” пакеты, якія залежаць ад новых такім чынам, каб забяспечыць іх усталяванне. Такія “фіктыўныя” пакеты пасля абнаўлення лічацца састарэлымі і іх можна бесперашкодна выдаляць. У большасці выпадкаў (але не заўсёды) апісанні фіктыўных пакетаў утрымліваюць звесткі аб іх прызначэнні. Тым не менш, стандартнага шляху апісання фіктыўных пакетаў няма, таму можна дадаткова     выкарыстаць deborphan з параметрам --guess дзеля іх пошуку. Майце на ўвазе, што некаторыя фіктыўныя пакеты не разлічаныя на выдаленне, бо яны могуць ужывацца дзеля кантролю версіяў адпаведнай праграмы. 4.11. Планы адносна новага выпуску Debian 4.11.1. Замяніць увасабленне(порт) ARM ABI на ARM EABI Debian lenny мае два розных несумяшчальных увасаблення для платформы ARM: старое ABI(arm) і новае EABI(armel). Debian lenny     -- апошні выпуск, у якім падтрымліваецца ўвасабленне ARM ABI, усе далейшыя выпускі будуць падтрымліваць толькі версію ARM EABI (armel). Адпаведна лепей выкарыстоўваць архітэктуру armel для новых усталяванняў lenny. За выключэннем Netwinder, адбіткі з праграмай усталявання для     ARM-сістэм даступныя ў lenny ў абодвух версіях, arm ды armel. Падтрымка Netwinder ажыццяўляецца толькі ў версіі arm і яна будзе спыненая ў наступных рэлізах разам з падтрымкай arm.     Больш звестак аб увасабленні ARM EABI (armel) можна знайсці тут (http://wiki.debian.org/ArmEabiPort) . ━━━━━━━━━━━━━━     ^[2] Гэтую магчымасць можна адключыць, дадаўшы параметр panic=0 да спісу параметраў загрузкі. ^[3] Сістэма кіравання пакетамі Debian звычайна не дазваляе     пакетам выдаляць альбо замяняць файлы, якія належаць іншым пакетам (за выключэннем выпадкаў калі адзін пакет фармальна з'яўляецца заменай іншага). ^[4] Правілы ў гэтым файле аўтаматычна ствараюцца скрыптом /etc/ udev/rules.d/75-persistent-net-generator.rules, каб забяспечыць     сталыя назвы для сеткавых інтэрфэйсаў. Калі выдаліць гэтую сімбалічную спасылку, рэжым нязменных назваў для сеткавых картак будзе адключаны. ^[5] Больш інфармацыі аб кодах памылак lilo змешчана на старонцы     The Linux Bootdisk HOWTO (http://tldp.org/HOWTO/Bootdisk-HOWTO/ a1483.html) .     ^[6] Альбо з выхадам наступнага выпуску. Звычайна, толькі два стабільных выпускі падтрымліваюцца адначасова. Chapter 5. Праблемы "lenny", аб якіх варта ведаць 5.1. Патэнцыйныя праблемы Часам змены выклікаюць дадатковыя эфекты, якіх мы не можам пазбегнуць, не справакаваўшы ўзнікнення памылак дзесці яшчэ.     Гэтая глава утрымлівае апісанне вядомых праблем. Калі ласка, прачытайце таксама старонкі “працы над памылкамі”, дакументацыю адпаведных пакетаў, паведамленні аб памылках і іншую інфармацыю, што рэкамендуецца ў Section 6.1, “Далейшае чытанне”. 5.1.1. Праблемы з прыладамі, што маюць дачыненне да udev Нягледзячы на тое, што пакет udev інтэнсіўна правяраўся, могуць узнікнуць нязначныя праблемы з пэўнымі прыладамі, якія     запатрабуюць выпраўлення. Найбольш часта праблемы датычацца змянення правоў доступу ды/або уладальніка файла прылады. У пэўных выпадках файл прылады можа не быць створаны аўтаматычна (напрыклад, /dev/video ды /dev/radio). Пакет udev забяспечвае механізмы наладкі для вырашэння такіх     праблем. Больш звестак можна атрымаць з даведкі udev(8) ды файлаў наладак з дырэкторыі /etc/udev. 5.1.2. Пэўныя праграмы могуць больш не працаваць з ядром версіі 2.4 Пэўныя праграмы ў "lenny" могуць больш не працаваць з ядром серыі 2.4 (напрыклад, з-за патрабавання падтрымкі функцыі epoll(), якая     немагчымая ў ядрах гэтай серыі). Такія праграмы могуць альбо не працаваць увогуле, альбо працаваць некарэктна да таго часу, пакуль сістэма не будзе загружаная з ядром версіі 2.6.     Яскравым прыкладам з'яўляецца HTTP-проксі squid. 5.1.3. Пэўныя сайты ў сеціве не даступныя праз TCP Пачынаючы з ядра версіі 2.6.17, Linux агрэсіўна ўжывае тэхніку змены памераў вакна TCP (TCP window scaling), апісаную ў RFC 1323. Некаторыя серверы паводзяць сябе некарэктна, абвяшчаючы     несапраўдны памер вокнаў TCP. Дэталі даступныя ў наступных паведамленнях аб памылках: #381262 (http://bugs.debian.org/ 381262) , #395066 (http://bugs.debian.org/395066) , #401435 (http://bugs.debian.org/401435) . Звычайна магчымыя два шляхі вырашэння праблемы: альбо зменшыць максімальныя дазволеныя памеры вокнаў TCP (найлепшы варыянт),     альбо ўвогуле адключыць рэжым змеры паменаў вакна (настойліва не рэкамендуецца). Прыклады камандаў даступныя на старонцы “працы над памылкамі” (http://www.debian.org/devel/debian-installer/ errata) праграмы ўсталявання. 5.1.4. Электрычнасць больш не адключаецца аўтаматычна На некаторых старых сістэмах каманда shutdown -h можа не выключаць электрычнасць, а толькі спыняць сістэму. Гэта адбываецца таму, што для адключэння электрычнасці патрэбная     падтрымка APM. Праблему можна выправіць, калі дадаць параметры acpi=off apm=power_off да радку загрузкі ядра (напрыклад, у файлах наладкі загрузчыкаў grub або lilo). Дадатковыя звесткі можна знайсці ў апісанні памылкі #390547 (http://bugs.debian.org/ 390547) . 5.1.5. Асінхронная ініцыялізацыя сеткі можа прывесці да непрадказальных паводзінаў На сістэмах, якія выкарыстоўваюць udev, каб загружаць драйверы сеткавых інтэрфэйсаў, з-за асінхроннай прыроды udev магчыма становішча, калі падчас загрузкі сістэмы драйвер сеткі не будзе загружаны да моманту запуску скрыпта /etc/init.d/networking. Нават калі ў дадатак да параметру auto у файле наладак /etc/     network/interfaces ўключаць параметр allow-hotplug (які забяспечвае актывацыю сеткавага інтэрфэйсу у той самы момант, як інтэрфэйс робіцца даступным), немагчыма гарантаваць, што актывацыя інтэрфэйса адбудзецца да таго, як у адпаведнасці з парадкам загрузкі будуць запушчаныя сеткавыя сервісы, частка з якіх у такой сітуацыі можа весці сябе некарэктна. 5.1.6. Праблема з выкарыстаннем радыёсетак, абароненых WPA     У выпуску "etch" праграма wpasupplicant працавала як сістэмны     сервіс, які кіраваўся файламі наладак /etc/default/wpasupplicant і /etc/wpasupplicant.conf (апошні ўтрымлівае наладкі, забяспечаныя карыстальнікам). У "lenny" больш не выкарыстоўваецца скрыпт запуску /etc/init.d/ wpasupplicant, а наладкі пакета ўключаныя ў файл /etc/network/     interfaces такім самым чынам, як наладкі іншых падобных пакетаў кшталту wireless-tools. Гэта значыць, што пакет wpasupplicant больш не забяспечвае сістэмных сервісаў непасрэдна. Каб даведацца больш аб наладцы wpasupplicant, скарыстайцеся файлам дакументацыі /usr/share/doc/wpasupplicant/README.modes.gz,     які ўтрымлівае прыклады запаўнення файла наладак /etc/network/ interfaces. Абноўленая інфармацыя аб выкарыстанні пакету wpasupplicant у Debian даступная на старонках Debian Wiki (http:/ /wiki.debian.org/WPA) . 5.1.7. Праблемы з выкарыстаннем не-ASCII сімвалаў у імёнах файлаў Пры мацаванні файлавых сістэм фарматаў vfat, ntfs або iso9660 без выкарыстання параметру utf8 могуць узнікнуць праблемы, калі ў назвах файлаў сустракаюцца сімвалы, адрозныя ад знаказбору ASCII.     Прыкметай праблемы з'яўляецца паведамленне аб памылцы “Некарэктны альбо непоўны шматбайтавы або пашыраны сімвал” (“Invalid or incomplete multibyte or wide character”). Выправіць сітуацыю можна праз выкарыстанне параметру мацавання defaults,utf8 для такіх файлавых сістэмаў. Варта памятаць, што для сістэмы фармату vfat, прымацаванай з     параметрам utf8, ядро Linux не можа забяспечыць незалежныя ад рэгістру назвы файлаў. 5.1.8. Не працуе гук У рэдкіх выпадках пасля абнаўлення можа знікнуць гук. Калі такое здарылася, праверце сістэму ALSA у наступным парадку: ● выканайце каманду alsasonf з правамі карыстальніка root, ● дадайце свайго звычайнага карыстальніка да групы audio, ● пераканайцеся, што каналы вываду гуку ўключаны і наладжаны адпаведным чынам (з дапамогай alsamixer), ● пераканайцеся, што ў сістэме не запушчаны сервісы arts ды esound,     ● пераканайцеся, што не загружаны модулі OSS, ● пераканайцеся, што калонкі сапраўды ўключаныя, і нарэшце ● праверце, ці каманда cat /dev/urandom > /dev/audio або каманда speaker-test працуе для карыстальніка root. 5.2. Мацаванне сеткавых рэсурсаў NFS зараз забяспечваецца nfs-common Пачынаючы з версіі 2.13 пакету util-linux, мацаванне файлавых сістэм праз сеціва (NFS) забяспечваецца асобным пакетам nfs-common замест util-linux. З улікам таго, што не ва ўсіх сістэмах ёсць патрэба ў мацаванні рэсурсаў NFS, а таксама каб пазбегнуць усталявання стандартнага пераўтваральніка партоў (portmapper), пакет util-linux толькі прапануе ўсталяваць     nfs-common, але не патрабуе яго наяўнасці. Калі ў Вашым выпадку прымацаванне сеціўных рэсурсаў праз NFS неабходнае, пераканайцеся, што ў сістэме ўсталяваны пакет nfs-common. Падрыхтоўчы скрыпт усталявання пакета mount правярае наяўнасць прымацаваных рэсурсаў NFS і адмаўляецца ад працягу працы, калі файл /usr/sbin/mount.nfs з пакета nfs-common адсутнічае альбо састарэў. Адпаведна, перад абнаўленнем пакета mount трэба спачатку абнавіць nfs-common альбо адмацаваць усе рэсурсы NFS. 5.3. Змена румынскай(ro) раскладкі клавіятуры Дзякуючы таму, што ў выпуску lenny пакет xkb-data абноўлены да версіі 1.3, у стандартным варыянце румынскай раскладкі зараз выкарыстоўваюцца правільныя сімвалы șț (з коскай унізе) замест şţ (з цэдыллю ўнізе). Таксама были перайменаваныя некаторыя варыянты     наладкі. Старыя имёны варыянтаў таксама працуюць, але карыстальнікам лепей абнавіць файл /etc/X11/xorg.conf. Больш інфармацыі аб гэтым абнаўленні, а таксама аб магчымых дадатковых эфектах можна атрымаць на адпаведнай wiki-старонцы (http:// wiki.debian.org/L10N/Romanian/Lenny/Notes) (румынскаю мовай). 5.4. Абнаўленне apache2 Пэўныя змены ў тыповых наладках apache2 могуць запатрабаваць     самастойнага выпраўлення наладак на Вашай сістэме. Найбольш істотныя змены: Дырэктыва NameVirtualHost * змененая на NameVirtualHost *:80.     Калі Вы дадавалі іншыя віртуальныя хасты на падставе імёнаў, неабходна для кожнага з іх змяніць дырэктыву на . Сістэмны карыстальнік і сістэмная група Apache, а таксама шлях да PidFile цяпер задаюцца праз /etc/apache2/envvars. Калі Вы змянялі     стандартныя наладкі, Вам давядзецца самастойна выправіць гэты файл. Таксама гэта значыць, што больш немагчыма запускаць apache2 праз каманду apache2 -k restart, замест яе варта карыстацца /etc/ init.d/apache2 альбо apache2ctl. Дапаможная праграма suexec, якую патрабуе mod_suexec, зараз     уключаная ў асобны пакет apache2-suexec, які не ўсталёўваецца аўтаматычна. Большасць наладак, што датычыцца асобных модуляў, перанесеная ў     файлы /etc/apache2/mods-available/* замест /etc/apache2/ apache2.conf. Больш інфармацыі можна атрымаць з файлаў /usr/share/doc/     apache2.2-common/NEWS.Debian.gz ды /usr/share/doc/ apache2.2-common/README.Debian.gz. 5.5. NIS ды праграма кіравання сецівам (Network Manager)         Версія праграмы ypbind, якая ўваходзіць у пакет nis для lenny уключае падтрымку Network Manager. Адным з вынікаў гэтага з'яўляецца адключэнне функцыянальнасці кліента NIS, калі Network     Manager паведамляе ypbind, што камп'ютэр адлучаны ад сеціва. З улікам таго, што такое паведамленне звычайна выдаецца Network Manager і ў выпадках прастою камп'ютэру цягам пэўнага часу, карыстальнікам кліенцкіх сістэмаў NIS варта адключыць падтрымку Network Manager. Гэта можна зрабіць або шляхам выдалення пакету network-manager,     альбо выправіўшы файл /etc/default/nis і дадаўшы параметр -no-dbus да паслядоўнасці сімвалаў YPBINDARGS. Выкарыстанне параметру -no-dbus для гэтых мэтаў з'яўляецца     стандартнай наладкай для новых усталяванняў Debian, але ў папярэдніх выпусках такі падыход адсутнічаў. 5.6. Статус бяспекі прадуктаў Mozilla Такія праграмы Mozilla, як firefox, thunderbird ды sunbird (назвы ў Debian адпаведна змененыя на iceweasel, icedove ды iceowl), для вялікай колькасці карыстальнікаў з'яўляюцца важнымі працоўнымі прыладамі. На жаль, палітыка распрацоўшчыкаў асноўнай галіны гэтых прадуктаў у дачыненні бяспекі патрабуе ад карыстальнікаў усталёўваць найноўшыя версіі. Такое патрабаванне наўпрост супярэчыць палітыцы Debian, паводле якой абнаўленні бяспекі не     мусяць утрымліваць істотных зменаў функцыянальнасці. Зараз немагчыма прадказаць гэта дакладна, але цягам жыццёвага цыклу lenny Каманда Бяспекі Debian можа прыйсці да высновы аб немагчымасці далейшай падтрымкі прадуктаў Mozilla і абвесціць аб спыненні выпуску абнаўленняў бяспекі для іх. Падчас разгортвання прадуктаў Mozilla такую магчымасць варта прыняць да ўвагі і разгледзець магчымыя даступныя ў Debian альтэрнатывы, калі адсутнасць абнаўленняў бяспекі з'яўляецца праблемай. пакет iceape, які ўяўляў сабой пазбаўлены брэндаў варыянт набору     інтэрнэт-праграм seamonkey, выдалены з lenny (за выключэннем некаторых унутраных бібліятэк). 5.7. Працоўны асяродак KDE У працоўным асяродку KDE няма значных зменаў у параўнанні з версіяй, якая ўваходзіла ў склад etch. У склад lenny ўвайшлі абноўленыя пераклады і службовы выпуск KDE 3.5, які з'яўляецца     сумессю выпускаў 3.5.9 і 3.5.10. Пэўныя модулі пазначаныя як прыналежныя да 3.5.9, але яны былі абноўленыя і ўтрымліваюць большасць зменаў з 3.5.10. Збольшага, у lenny ўваходзіць версія 3.5.10 за выняткам паляпшэнняў kicker з kdebase і некаторых выпраўленняў памылак у kdepim.     Lenny будзе апошнім стабільным выпускам, які ўтрымлівае асяродак KDE 3-й серыі. 5.8. Змены й падтрымка працоўнага асяродку GNOME У параўнанні з версіяй, якая пастаўлялася з etch, працоўны     асяродак GNOME у lenny істотна змяніўся. Больш інфармацыі можна знайсці ў звестках аб выпуску GNOME.2.22 (http:// library.gnome.org/misc/release-notes/2.22/) . 5.9. Адсутнасць падтрымкі Unicode пры стандартных наладках emacs21*     Стандартныя наладкі emacs21 ды emacs21-nox не прадугледжваюць ужывання Unicode. Больш інфармацыі аб праблеме і шляхах яе     пераадолення можна знайсці ў апісанні памылкі №419490 (http:// bugs.debian.org/419490) . Варта разгледзець магчымасць пераходу на emacs22, emacs22-gtk альбо emacs22-nox. 5.10. больш не працуе механізм slurpd/replica Праект OpenLDAP спыніў падтрымку рэплікацыі LDAP праз сервіс slurpd, пачынаючы з выпуску 2.4.7. Існуючыя наладкі трэба     змяніць, каб перайсці да ўжывання рухавіка LDAP Sync Replication (syncrepl). Больш падрабязныя звесткі можна знайсці на старонцы http://www.openldap.org/doc/admin24/replication.html (http:// www.openldap.org/doc/admin24/replication.html) . 5.11. Працоўны стол не выкарыстоўвае экран цалкам Драйвер для Intel Mobile GM965 можа памылкова вызначыць наяўнасць відэавываду VGA i адпаведным чынам зменшыць памер экрана. Аб гэтай памылцы сведчыць тое, што працоўны стол займае толькі частку экраннай прасторы. Прымусіць сістэму працаваць у правільным рэжыме можна, дадаўшы такія радкі да файлу наладак / etc/X11/xorg.conf:     Section "Monitor" Identifier "VGA" Option "Ignore" "true" EndSection Больш інфармацыі можна знайсці ў паведамленні аб памылцы №496169 (http://bugs.debian.org/496169) . 5.12. Праблема з абароненай ад збояў канфігурацыяй DHCP     Пры запуску абароненай ад збояў пары сервераў DHCP назвы элементаў мусяць быць узгодненыя, інакш адбываецца памылка DHCP. Больш звестак можна знайсці на старонцы паведамлення аб памылцы №513506 (http://bugs.debian.org/513506) ды ў паведамленні https:/     /lists.isc.org/pipermail/dhcp-users/2007-September/004538.html (https://lists.isc.org/pipermail/dhcp-users/2007-September/ 004538.html) 5.13. Дыскавы ліміт VServer Каб скарыстацца падтрымкай дыскавага ліміту vserver у lenny, для     каманды mount варта ўжываць параметр tag (замест параметра tagxid у etch). Неабходна самастойна выправіць файл /etc/fstab а таксама любыя     скрыпты, якія выкарыстоўваюць параметр taxgid. У адваротным выпадку дыскавы падзел не будзе прымацаваны і запуск сервера не адбудзецца. Chapter 6. Больш звестак аб Debian GNU/Linux 6.1. Далейшае чытанне Апрэч гэтых звестак аб выпуску і кіраўніцтва па ўсталяванні, Праект дакументацыі Debian (Debian Documentation Project, DDP) забяспечвае шмат іншай дакументацыі, што датычыцца Debian. Мэтай праекту з'яўляецца стварэнне якаснай дакументацыі, прызначанай     дла карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў Debian. У шэрагу даступных дакументаў -- "Даведнік Debian" (Debian Reference), "Кіраўніцтва пачынаючага майнтэйнера Debian" (Debian New Maintainers Guide), "Частыя пытанні" (Debian FAQ) і шмат іншых распрацовак. Поўны дэталёвы агляд існуючых рэсурсаў размешчаны на старонцы DDP (http://www.debian.org/doc/ddp) . Дакументацыя канкрэтных пакетаў усталёўваецца ў каталогі /usr/     share/doc/package. Яна можа ўключаць інфармацыю аб аўтарскіх правах, спецыфічныя для Debian звесткі, а таксама ўсю дакументацыю ад распрацоўшчыкаў арыгінальнага пакета. 6.2. Як атрымаць падтрымку Карыстальнікі Debian могуць атрымліваць дапамогу, параду й падтрымку рознымі шляхамі, але звяртацца да гэтых варыянтаў варта     толькі пасля таго, як вычарпаныя ўсе магчымасці па вывучэнні дакументацыі з даступных крыніц. Гэты раздзел каротка распавядае аб асноўных шляхах атрымання падтрымкі, прыдатных для пачынаючых карыстальнікаў Debian. 6.2.1. Паштовыя рассылкі Найбольш цікавымі для карыстальнікаў Debian з'яўляюцца рассылкі debian-user (англамоўная) і debian-user-мова (на адпаведных мовах). Звесткі аб гэтых рассылках і шляхах падпіскі на іх можна     знайсці на старонцы http://lists.debian.org/ (http:// lists.debian.org/) . Калі ласка, перад тым, як задаць пытанне, праглядайце архівы рассылак у пошуку адказаў на яго, а таксама паважайце звычайныя правілы этыкету рассылак. 6.2.2. Internet Relay Chat (IRC) Debian мае канал IRC, адмыслова прызначаны для падтрымкі карыстальнікаў. Канал працуе ў IRC-сеціве Суполкі адкрытых і     свабодных тэхналогій (Open and Free Technologies Community, OFTC). Каб скарыстацца ім, далучайцеся да сервера irc.debian.org з дапамогай свайго ўлюбёнага IRC-кліента ды заходзьце на канал # debian. Заўвага перакладчыкаў: канал англамоўны. Калі ласка, выконвайце правілы каналу, шануйце іншых     карыстальнікаў. Правілы апублікаваныя на Debian Wiki (http:// wiki.debian.org/DebianIRC) .     Больш інфармацыі аб Суполцы адкрытых і свабодных тэхналогій (OFTC) можна знайсці на адпаведным сайце (http://www.oftc.net/) . 6.3. Паведамленні аб памылках Мы імкнемся да таго, каб Debian GNU/Linux быў высокаякаснай аперацыйнай сістэмай, але гэта не значыць, што пакеты, якія мы выпускаем, ніколі не ўтрымліваюць памылак. Debian грунтуецца на     філасофіі “адкрытай распрацоўкі”; у адпаведнасці з ёю і ў якасці паслугі для карыстальнікаў мы публікуем усе звесткі аб знойдзеных памылках праз адмысловую Сістэму Кантролю Памылак (Bug Tracking System (BTS). Прагледзець BTS можна па адрасе url-bts; (url-bts;) Калі Вы знайшлі памылку ў дыстрыбутыве альбо ў пакеце праграм, які з'яўляецца часткай дыстрыбутыву, ласкава просім паведамляць аб гэтым, каб недарэчнасць можна было выправіць у наступных     выпусках. Для паведамлення аб памылцы неабходна мець дзейсны адрас электроннай пошты. Такое патрабаванне выклікана неабходнасцю адсочваць памылкі і даць магчымасць распрацоўшчыкам кантактаваць з аўтарамі паведамленняў на выпадак, калі спатрэбіцца сабраць дадатковую інфармацыю. Вы можаце даслаць паведамленне аб памылцы з дапамогай праграмы reportbug альбо самастойна праз электронную пошту. Больш звестак     пра BTS і карыстанне ёю ёсць у даведніку (гл. дырэкторыю /usr/ share/doc/debian, калі ў Вас усталяваны пакет doc-debian), альбо на старонцы BTS (http://bugs.debian.org/) у сеціве. 6.4. Супрацоўніцтва з Debian Вам не варта быць экспертам, каб пачаць супрацоўнічаць з Debian. Вы можаце рабіць свой унёсак, дапамагаючы карыстальнікам вырашаць іх праблемы ў паштовых рассылках для карыстальнікаў (http:// lists.debian.org/) . Вашая дапамога будзе вельмі карыснай, калі Вы будзеце браць удзел у вынаходжанні (і вырашэнні) праблемаў распрацоўкі дыстрыбутыву, абмяркоўваючы іх у паштовых рассылках     для распрацоўшчыкаў (http://lists.debian.org/) . Каб падтрымліваць высокую якасць дыстрыбутыву Debian, паведамляйце аб памылках (http://bugs.debian.org/) , дапамагайце распрацоўшчыкам знайсці і выправіць іх. Калі Вы маеце здольнасьці да напісання тэкстаў, Вы можаце значна дапамагчы, ўзяўшы удзел у распрацоўцы дакументацыі (http://www.debian.org/doc/ddp) або яе перакладзе (http://www.debian.org/international/) на Вашую родную мову. Калі Вы здольныя ахвяраваць больш часу, можна ўзяць на сябе адказнасць за кіраванне часткай калекцыі свабодных праграм, з якіх складаецца Debian. Асабліва карыснай будзе дапамога па адаптацыі або падтрымцы рэчаў, якія карыстальнікі просяць уключыць у склад Debian. Больш інфармацыі на гэтую тэму даступна     на старонцы "База патрабуючых працы і запатрабаваных пакетаў" (http://www.debian.org/devel/wnpp/) . Калі ў Вас ёсць адпаведная зацікаўленасць, Вам можа быць даспадобы супрацоўніцтва з такімі суб-праектамі Debian (і іх увасабленнямі для розных архітэктур), як Дзіцячы Debian (Debian Jr.) (http://www.debian.org/devel/ debian-jr/) або Debian для медыкаў (Debian Med) (http:// www.debian.org/devel/debian-med/) . Незалежна ад канкрэтнай формы Вашага ўдзелу ў супольнасці вольных праграмаў (карыстальнік, распрацоўшчык, аўтар дакументацыі,     перакладчык і г.д.), у любым выпадку Вы спрыяеце іх развіццю. Супрацоўніцтва -- гэта ўдзячнасць і задавальненне, гэта сустрэчы з новымі людзьмі ды магчымасць стварыць і захаваць пачуццё ўтульнай цеплыні глыбока ў сваім сэрцы. Appendix A. Кіраванне сістэмай, заснаванай на etch Гэты дадатак утрымлівае інструкцыі, як перад абнаўленнем да lenny     пераканацца, што Вы можаце ўсталёўваць альбо абнаўляць пакеты etch. Гэтыя парады патрэбныя толькі ў адмысловых выпадках. A.1. Абнаўленне сістэмы на базе etch Збольшага, абнаўленне не адрозніваецца ад іншых абнаўленняў, якія рабіліся з сістэмай на базе etch. Адзінае адрозненне ў тым, што     найперш Вам варта пераканацца (паводле парадаў з Section A.2, “Праверка спісу крыніц абнаўлення”), што спіс пакетаў дагэтуль утрымлівае спасыдкі на etch     Калі сістэма абнаўляецца праз люстэрка Debian, яно будзе аўтаматычна абноўленае да апошняй рэвізіі etch. A.2. Праверка спісу крыніц абнаўлення Калі хаця б адзін радок у файле наладак /etc/apt/sources.list датычыцца 'stable', то Вы ўжо ў поўнай меры “выкарыстоўваеце”     lenny. Калі Вы ўжо запускалі apt-get update, Вы дагэтуль можаце без праблем адмяніць выкарыстанне lenny, ужыўшы апісаную далей працэдуру. Калі Вы ўжо ўсталявалі пакеты з lenny, магчыма, больш няма сэнсу     далей карыстацца пакетамі з etch. У гэтым выпадку Вам трэба вырашыць, ці варта працягваць працэс адкату. Зніжэнне версіі пакетаў магчымае, але яно не апісваецца ў гэтым дакуменце. Ад імя карыстальніка root з дапамогай свайго ўлюбёнага рэдактара     тэксту адчыніце файл /etc/apt/sources.list і знайдзіце ўсе радкі, якія пачынаюцца з deb http: або deb ftp: ды спасылаюцца на “stable”. У такіх радках трэба замяніць stable на etch. Калі Вы знойдзеце радкі, што пачынаюцца з deb file:, трэба     самастойна высветліць, які архіў знаходзіцца ў адпаведнай дырэкторыі, etch або lenny. Important Не змяняйце радкоў, якія пачынаюцца з deb cdrom:. Рэдагаванне     зробіць радок непрыдатным, і каб узнавіць яго, давядзецца ізноў запускаць каманду apt-cdrom. Не хвалюйцеся, калі cdrom-крыніца пазначаецца як “unstable”. Гэта выглядае дзіўна, але з'яўляецца нармальным.     Пасля ўнясення зменаў захавайце файл і запусціце каманду     # apt-get update     каб узнавіць спіс пакетаў. Appendix B. Укладальнікі звестак аб выпуску     У падрыхтоўцы звестак аб выпуску дапамагалі шмат людзей, у тым ліку (але не толькі) Adam Di Carlo, Andreas Barth, Andrei Popescu, Anne Bezemer, Bob Hilliard, Charles Plessy, Christian Perrier, Daniel Baumann, Eddy Petrișor, Emmanuel Kasper, Esko Arajärvi, Frans Pop, Giovanni Rapagnani, Gordon Farquharson, Javier Fernández-Sanguino Peña,     Jens Seidel, Jonas Meurer, Josip Rodin, Justin B Rye, LaMont Jones, Luk Claes, Martin Michlmayr, Michael Biebl, Moritz Mühlenhoff, Noah Meyerhans, Noritada Kobayashi, Osamu Aoki, Peter Green, Rob Bradford, Samuel Thibault, Simon Bienlein, Simon Paillard, Stefan Fritsch, Steve Langasek, Tobias Scherer, Vincent McIntyre і W. Martin Borgert.     Гэты дакумент быў перакладзены на шматлікія мовы. Дзякуй усім перакладчыкам!     Пераклад на беларускую мову:Глеб Рубанаў,Павел Пятрук Appendix C. Lenny прысвячаецца памяці Ціма Сьюфера (Thiemo Seufer)     Праект Debian згубіў актыўнага удзельніка супольнасці. Ціма Сьюфер трагічна загінуў у аўтакатастрофе 26 снежня 2008. Ціма ўдзельнічаў у Debian у розных якасцях. Ён падтрымліваў некаторыя пакеты і забяспечваў асноўную падтрымку ўвасаблення Debian для архітэктуры MIPS. Таксама ён уваходзіў у каманду     падтрымкі ядра і ў каманду распрацоўшчыкаў праграмы ўсталявання. Яго ўнёсак не абмяжоўваўся толькі праектам Debian: адначасова Ціма працаваў над версіяй ядра Linux для архітэктуры MIPS, эмулятарам qemu для той жа архітэктуры, а таксама над безліччу драбнейшых праектаў. Нам будзе не хапаць яго працы, адданасці, шырокіх тэхнічных ведаў     і здольнасці дзяліцца імі з іншымі. Яго ўнёсак не будзе забыты. Стандарты працы Ціма будзе цяжка пераўзыйсці.     У знак пашаны да ягонага ўнёску ў Debian, праект прысвячае выпуск Debian GNU/Linux 5.0 “Lenny” памяці Ціма. Index Symbols Карыстальнікі са слабым зрокам, Асноўныя змены віртуалізацыя, Змены ў схеме пакетавання ядра A Abiword, Новае ў дыстрыбутыве Apache, Новае ў дыстрыбутыве B BIND, Новае ў дыстрыбутыве Blu-ray, Новае ў дыстрыбутыве C CD, Новае ў дыстрыбутыве Cherokee, Новае ў дыстрыбутыве Courier, Новае ў дыстрыбутыве D Dia, Новае ў дыстрыбутыве DocBook XML, Зыходныя файлы гэтага дакументу DVD, Новае ў дыстрыбутыве E Ekiga, Новае ў дыстрыбутыве Emdebian, Emdebian 1.0 (заснаваны на Debian GNU/Linux lenny 5.0) Evolution, Новае ў дыстрыбутыве Exim, Новае ў дыстрыбутыве F Firefox, Новае ў дыстрыбутыве G Gaim, Новае ў дыстрыбутыве GCC, Новае ў дыстрыбутыве GIMP, Новае ў дыстрыбутыве GNOME, Новае ў дыстрыбутыве GNUcash, Новае ў дыстрыбутыве GNUmeric, Новае ў дыстрыбутыве I IcedTea, Java цяпер уваходзіць у Debian J Java, Java цяпер уваходзіць у Debian K KDE, Новае ў дыстрыбутыве KOffice, Новае ў дыстрыбутыве L LILO, Праблемы з храналогіяй запуску сістэмы Linux Standards Base, Новае ў дыстрыбутыве LXDE, Новае ў дыстрыбутыве M Microsoft Windows, Асноўныя змены Mozilla, Новае ў дыстрыбутыве, Статус бяспекі прадуктаў Mozilla MySQL, Новае ў дыстрыбутыве N Netwinder, Замяніць увасабленне(порт) ARM ABI на ARM EABI Network Manager, NIS ды праграма кіравання сецівам (Network Manager) NIS, NIS ды праграма кіравання сецівам (Network Manager) O OpenJDK, Java цяпер уваходзіць у Debian OpenOffice.org, Новае ў дыстрыбутыве OpenSSH, Новае ў дыстрыбутыве OpenVZ, Змены ў схеме пакетавання ядра P packages apache, Састарэлыя пакеты apache2, Састарэлыя пакеты apache2-suexec, Абнаўленне apache2 apt, Як падзяліцца уласным досведам, Падрыхтоўка крыніц для APT, Даданне інтэрнэт-крыніц APT, Даданне крыніц APT для лакальнага люстэрка, Пераканайцеся ў наяўнасці месца на дыску перад абнаўленнем, Першачарговае абнаўленне apt ды/або aptitude, Выкарыстанне ў apt спісу аўтаматычна ўсталяваных пакетаў з aptitude aptitude, Кіраванне пакетамі, Пераканайцеся ў наяўнасці месца на дыску перад абнаўленнем, Першачарговае абнаўленне apt ды/або aptitude, Выкарыстанне ў apt спісу аўтаматычна ўсталяваных пакетаў з aptitude base-config, Мінімальнае абнаўленне сістэмы bind8, Састарэлыя пакеты bind9, Састарэлыя пакеты dblatex, Зыходныя файлы гэтага дакументу debian-goodies, Пераканайцеся ў наяўнасці месца на дыску перад абнаўленнем doc-debian, Паведамленні аб памылках docbook-xsl, Зыходныя файлы гэтага дакументу eeepc-acpi-scripts, Падтрымка нэтбукаў emacs22, Адсутнасць падтрымкі Unicode пры стандартных наладках emacs21* emacs22-gtk, Адсутнасць падтрымкі Unicode пры стандартных наладках emacs21* emacs22-nox, Адсутнасць падтрымкі Unicode пры стандартных наладках emacs21* exim3, Састарэлыя пакеты exim4, Састарэлыя пакеты firefox, Статус бяспекі прадуктаў Mozilla glibc, Пераканайцеся, што Вы ўжываеце прыдатнае ядро grub, Электрычнасць больш не адключаецца аўтаматычна hotplug, Мінімальнае абнаўленне сістэмы iceape, Статус бяспекі прадуктаў Mozilla icedove, Новае ў дыстрыбутыве, Статус бяспекі прадуктаў Mozilla iceowl, Статус бяспекі прадуктаў Mozilla iceweasel, Новае ў дыстрыбутыве, Статус бяспекі прадуктаў Mozilla initramfs-tools, Уваход у абалонку адладкі падчас загрузкі з дапамогай initrd, Абнаўленне ядра і звязаных пакетаў, Змена нумароў прылад, Праблемы з храналогіяй запуску сістэмы ixp4xx-microcode, Новае для архітэктуры ARM kernel-package, Усталяванне мета-пакета з ядром libc6, Першачарговае абнаўленне apt ды/або aptitude libselinux1, Першачарговае абнаўленне apt ды/або aptitude lilo, Перазапуск lilo, Электрычнасць больш не адключаецца аўтаматычна linux-image-*, Абнаўленне ядра і звязаных пакетаў linux-image-2.6-686, Усталяванне мета-пакета з ядром localepurge, Пераканайцеся ў наяўнасці месца на дыску перад абнаўленнем locales, Першачарговае абнаўленне apt ды/або aptitude lxde, Падтрымка нэтбукаў mount, Мацаванне сеткавых рэсурсаў NFS зараз забяспечваецца nfs-common netkit-inetd, Мінімальнае абнаўленне сістэмы network-manager, NIS ды праграма кіравання сецівам (Network Manager) nfs-common, Мацаванне сеткавых рэсурсаў NFS зараз забяспечваецца nfs-common nis, NIS ды праграма кіравання сецівам (Network Manager) php4, Састарэлыя пакеты php5, Састарэлыя пакеты popularity-contest, Пераканайцеся ў наяўнасці месца на дыску перад абнаўленнем postgresql-7.4, Састарэлыя пакеты postgresql-8.1, Састарэлыя пакеты python2.3, Мінімальнае абнаўленне сістэмы release-notes, Як паведаміць аб памылках у гэтым дакуменце rsyslog, Удасканаленне сістэмы seamonkey, Статус бяспекі прадуктаў Mozilla squid, Пэўныя праграмы могуць больш не працаваць з ядром версіі 2.4 sunbird, Статус бяспекі прадуктаў Mozilla sysklogd, Удасканаленне сістэмы thunderbird, Статус бяспекі прадуктаў Mozilla udev, Абнаўленне ядра і звязаных пакетаў, Змена нумароў прылад, Праблемы з храналогіяй запуску сістэмы, Праблемы з прыладамі, што маюць дачыненне да udev, Асінхронная ініцыялізацыя сеткі можа прывесці да непрадказальных паводзінаў upgrade-reports, Як падзяліцца уласным досведам util-linux, Мацаванне сеткавых рэсурсаў NFS зараз забяспечваецца nfs-common wireless-tools, Праблема з выкарыстаннем радыёсетак, абароненых WPA wpasupplicant, Праблема з выкарыстаннем радыёсетак, абароненых WPA xfree86-common, Мінімальнае абнаўленне сістэмы xkb-data, Змена румынскай(ro) раскладкі клавіятуры xlibs, Мінімальнае абнаўленне сістэмы xmlroff, Зыходныя файлы гэтага дакументу xserver-common, Мінімальнае абнаўленне сістэмы xsltproc, Зыходныя файлы гэтага дакументу PHP, Новае ў дыстрыбутыве Pidgin, Новае ў дыстрыбутыве Postfix, Новае ў дыстрыбутыве PostgreSQL, Новае ў дыстрыбутыве S SELinux, Удасканаленне сістэмы, Першачарговае абнаўленне apt ды/або aptitude T Thunderbird, Новае ў дыстрыбутыве Tomcat, Новае ў дыстрыбутыве U Unicode, Адсутнасць падтрымкі Unicode пры стандартных наладках emacs21* V VServer, Змены ў схеме пакетавання ядра W WPA, Праблема з выкарыстаннем радыёсетак, абароненых WPA X Xfce, Новае ў дыстрыбутыве Glossary ACPI Адмысловы інтэрфэйс наладак і сілкавання (Advanced Configuration and Power Interface) ALSA Адмысловая архітэктура гуку Linux (Advanced Linux Sound Architecture) APM Адмысловае кіраванне сілкаваннем (Advanced Power Management) CD Кампакт-дыск CD-ROM Кампакт-дыск без магчымасці запісу DHCP Пратакол дынамічнай канфігурацыі вузлоў (Dynamic Host Configuration Protocol) DNS Сістэма даменных імёнаў (Domain Name System) DVD Лічбавы дыск шырокага прызначэння (Digital Versatile Disk) GIMP Праграма GNU для маніпуляцыі выявамі (GNU Image Manipulation Program) GNU GNU -- не Unix (GNU's Not Unix) GPG Праграма GNU для абароны прыватнасці (GNU Privacy Guard) IDE Убудаваная ў прывад электроніка (Integrated Drive Electronics) LDAP Спрошчаны пратакол дырэкторыі доступу (Lightweight Directory Access Protocol) LILO Загрузчык Linux (LInux LOader) LSB База стандартаў Linux (Linux Standards Base) LVM Праграма кіравання лагічнымі тамамі (Logical Volume Manager) MTA Праграма перадачы пошты (Mail Transport Agent) NFS Сеткавая файлавая сістэма (Network File System) NIC Картка сеткавага інтэрфэйсу (Network Interface Card) NIS Служба сеціўных звестак (Network Information Service) OSS Адкрытая гукавая сістэма (Open Sound System) RAID Пашыраны масіў незалежных дыскаў (Redundant Array of Independent Disks) RPC Дыстанцыйны выклік працэдуры (Remote Procedure Call) SATA Адмысловая тэхналогія паслядоўнага далучэння (Serial Advanced Technology Attachment) USB Універсальная паслядоўная шына (Universal Serial Bus) UUID Універсальны унікальны ідэнтыфікатар (Universally Unique Identifier) VGA Масіў відэаграфікі (Video Graphics Array) WPA Абаронены доступ да радыёсеткі (Wi-Fi Protected Access)